Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ня будуць прысуджаць вучоных ступеняў у галіне эўрапейскага права


Юрыдычны факультэт БДУ ў Менску. Архіўнае фота
Юрыдычны факультэт БДУ ў Менску. Архіўнае фота

Замест паняцьця «эўрапейскае права» ўнесьлі «права рэгіянальнай інтэграцыі».

У Беларусі больш ня будуць прысуджаць вучоныя ступені ў галіне эўрапейскага права, вынікае з пастановы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) № 3 ад 27 сакавіка.

Дакумэнт, апублікаваны 10 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уносіць зьмяненьні ў пералік намэнклятуры спэцыяльнасьцяў навуковых работнікаў — клясыфікатар, які выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі асьпірантаў і дактарантаў, вызначэньня кірункаў іх дысэртацый і наступнага прысуджэньня ступеней кандыдата або доктара навук, піша «Позірк».

З улікам новай пастановы ВАК спэцыяльнасць «Міжнароднае права; эўрапейскае права» (шыфр 12.00.10 групы «юрыдычныя навукі» ў галіне сацыяльна-эканамічных і грамадзкіх навук) зараз будзе называцца «Міжнароднае права; права рэгіянальнай інтэграцыі».

Эўрапейскае права — сукупнасьць нормаў, якая ўключае ў сябе эўрапейскае інтэграцыйнае права, сыстэму абароны правоў чалавека, іншыя палажэньні эўрапейскіх міжнародных дамоваў. Прымяняецца да права Эўразьвязу і Рады Эўропы.

Паняцьце «права рэгіянальнай інтэграцыі» часьцей за ўсё згадваюць у краінах былога СССР, маючы на ўвазе прававыя асновы інтэграцыйных утварэньняў на постсавецкай прасторы. Асобныя крыніцы прапануюць атаясамляць яго з паняцьцем «эўразійскае права», якое стала фармавацца ў процівагу эўрапейскаму праву на хвалі канфрантацыі Расеі і Захаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG