Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся новы набор у беларускую онлайн-школу ва Ўкраіне


Вучні беларускай онлайн-школы ва Ўкраіне. Архіўнае фота
Вучні беларускай онлайн-школы ва Ўкраіне. Архіўнае фота

Гэта чарговы набор у гэтую школу, якая працуе з кастрычніка 2020 году.

Ідэя стварэньня школы ўзьнікла ў экс-акторкі Рускага тэатру, сьпявачкі Анастасіі Шпакоўскай, якая ў канцы жніўня 2020 году вымушаная была зь дзецьмі пакінуць Беларусь. Яна вывучала, куды ўладкаваць вучыцца сваіх дзетак.

У Першай беларускай онлайн-школе ва Ўкраіне ўсе асноўныя прадметы выкладаюць настаўнікі прэстыжнай кіеўскай школы «Мідгард». Там абавязкова вывучаюцца беларускія мова, літаратура, гісторыя, паглыблена — ангельская мова і асновы ІТ.

З нагоды пачатку новага набору заснавальніца школы Анастасія Шпакоўская напісала ў сваім фэйсбуку:

«Шмат чаго адбылося за гады існаваньня школы, але вось у лічбах атрымалася так. Агулам за 4 гады працы нашая школа дапамагла 217 дзецям зь Беларусі ў часовай ці пастаяннай магчымасьці атрымліваць адукацыю. За час навучаньня мы зрабілі тры выпускі навучэнцаў, агулам выдаўшы 42 атэстаты аб базавай адукацыі і 12 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Ўкраіны.

У нас навучаюцца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Нямеччыны, Кіпру, Турэччыны, Партугаліі, ААЭ і Чарнагорыі.

Таксама мы робім курсы для беларусаў па суботах онлайн, дзе можна далучыцца да беларускай мовы і літаратуры, гісторыі Беларусі і казачных урокаў з Маляванычам».

Анастасія Шпакоўская запрашае ўсіх ахвотных у Першую беларускую онлайн-школу ва Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG