Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць аддала перавагу расейскай. У Беларусі прайшлі ЦТ і ЦЭ па беларускай і расейскай мовах


Беларускія абітурыенты. Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Беларускія абітурыенты. Архіўнае ілюстрацыйнае фота

30 траўня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) і цэнтралізаваныя экзамэны (ЦЭ) па беларускай і расейскай мовах, паведаміла Міністэрства адукацыі Беларусі.

30 траўня выпускнікі ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі 2024 году здавалі цэнтралізаваныя экзамэны па беларускай і расейскай мовах. Зь іх ЦЭ па расейскай мове здавалі 44,2 тысячы абітурыентаў (79,3%), па беларускай — 11,5 тысяч (20,7%), распавёў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юры Міксюк.

Для ўдзелу ў ЦЭ зарэгістраваліся 55 670 навучэнцаў, зь іх у выніку ЦЭ выконвалі 55 519 чалавек: не зьявіліся 148 чалавек (0,3%), 3 чалавекі не дапусьцілі па стане здароўя. Падчас ЦЭ з аўдыторыі выдалілі 3 навучэнцаў: 2 чалавек — за наяўнасьць шпаргалкі, яшчэ аднаго — за парушэньне часу выкананьня заданьня.

Выпускнікі школ мінулых гадоў і выпускнікі каледжаў 30 траўня прайшлі цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) па беларускай і расейскай мовах. Для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 11 190 абітурыентаў, зь іх па беларускай мове — 15,7%, па расейскай мове — 84,3%.

Не зьявіліся на ЦТ 1525 чалавек (13,6%). У ходзе ЦТ выдаленых з аўдыторый абітурыентаў не было, 1 абітурыент не завяршыў яго па стане здароўя.

Так званы цэнтралізаваны экзамэн зьяўляецца адначасова выпускным для школаў і ўступным у ВНУ. 3 чэрвеня абітурыенты здадуць матэматыку, біялёгію, замежныя мовы, геаграфію, сусьветную гісторыю (найноўшы час), а 6 чэрвеня пройдуць выпрабаваньні ў фізыцы, хіміі, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG