Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У эканамічных судах Беларусі знаходзяцца 2438 спраў аб банкруцтве арганізацый


Ілюстрацыйнае фота. «Шклозавод «Ялізава», прызнаны банкрутам
Ілюстрацыйнае фота. «Шклозавод «Ялізава», прызнаны банкрутам

Усяго ў вытворчасьці эканамічных судоў Беларусі паводле стану на 1 жніўня 2018 году знаходзяцца 2438 спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасьці (банкруцтве), паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Экопресс».

Зь іх 2.234 справы — аб банкруцтве арганізацый прыватнай формы (91,6% ад агульнай колькасьці).

Паводле стану на 1 жніўня ў вытворчасьці эканамічных судоў Беларусі знаходзяцца 204 справы аб банкруцтве арганізацый, якія маюць значэньне для эканомікі і сацыяльнай сфэры краіны, да якіх адносяцца дзяржаўныя арганізацыі, арганізацыі, якія маюць долю дзяржаўнай уласнасьці ў статутным фондзе, горадаўтваральныя і прыраўнаваныя да іх, бюджэтаўтваральныя і сыстэмаўтваральныя арганізацыі.

Сярод іншага, справы аб эканамічнай неплацежаздольнасьці (банкруцтве) распачатыя ў дачыненьні да ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод», «Маладзечанскі завод мэталаканструкцый», «Лідзкі мясакамбінат».

Як паведамілі «Экопресс» у Вярхоўным судзе, у вытворчасьці эканамічнага суду Менску знаходзіцца 39,9% ад агульнай колькасьці спраў аб банкруцтве (973 спраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG