Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на чацьвертым месцы сярод экспартэраў піва ў Эўразьвяз


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта сьведчаць дадзеныя, апублікаваныя Эўрапейскай камісіяй на сайце Eurostat да Міжнароднага дня піва, які адзначаецца штогод у першую пятніцу жніўня.

За 2017 год Беларусь паставіла ў краіны Эўразьвязу 23 мільёны літраў алькагольнага піва (гэта 6 працэнтаў ад агульнага аб’ёму імпарту піва ў Эўразьвяз з краінаў, якія не ўваходзяць у ЭЗ). Годам раней Беларусь мела тое ж чацьвертае месца з 6 працэнтамі, але тады аб’ём паставак быў меншы — 20.6 мільёна літраў.

Лідэры ў гэтым сьпісе за мінулы год:

  • Мэксыка (211 мільёнаў літраў, 52%)
  • Сэрбія (48 мільёнаў літраў, 12%)
  • ЗША (39 мільёнаў літраў, 10%).

Сьледам за Беларусьсю ў сьпісе:

  • Кітай (16 мільёнаў літраў, 4%)
  • Украіна (11 мільёнаў літраў, 3%)
  • Расея (10 мільёнаў літраў, таксама прыкладна 3%)

На сайце Eurostat, аднак, адзначаецца, што імпарт у Эўразьвяз піва «маргінальны», бо пераважная частка піва вырабляецца ўнутры ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG