Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На падрыхтоўку да Эўрапейскіх гульняў з рэзэрваў выдзеляць 77 мільёнаў рублёў


Стадыён «Дынама» ў Менску стане галоўнай арэнай Эўрапейскіх гульняў-2019
Стадыён «Дынама» ў Менску стане галоўнай арэнай Эўрапейскіх гульняў-2019

З рэзэрвовага фонду кіраўніка Беларусі будзе выдзелена амаль 77 мільёнаў рублёў на падрыхтоўку да Эўрапейскіх гульняў 2019 году. Адпаведны ўказ № 315 падпісаў Аляксандар Лукашэнка 15 жніўня, паведамляе БелТА.

Гэтыя грошы накіруюць на:

  1. разьмяшчэньне матэрыялаў у эўрапейскіх СМІ;
  2. арганізацыю і правядзеньне допінг-кантролю спартоўцаў;
  3. набыцьцё праграмна-тэхнічнага блёку для правядзеньня мерапрыемстваў;
  4. рамонт і ўпарадкаваньне Палаца спорту, рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі па вясьлярных відах спорту і па тэнісе;
  5. падрыхтоўку спартовых аб’ектаў па месцы пражываньня ўдзельнікаў гульняў;
  6. падрыхтоўку інтэрнатаў для расьсяленьня студэнтаў, якія жывуць у «Студэнцкай вёсцы».

Таксама Лукашэнка даручыў Савету Міністраў прадугледзець грошы на падрыхтоўку і правядзеньне Эўрапейскіх гульняў пры фармаваньні бюджэту на 2019 год.

14 жніўня Нямецкі алімпійскі камітэт прыгразіў байкатаваць Эўрапейскія гульні ў Менску праз затрыманьні беларускіх журналістаў.

Другія Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка дазволіў удзельнікам і гледачам спартовага мерапрыемства бязьвізавы ўезд у краіну. На Эўрапейскія гульні ў Менск чакаюць 30 тысяч замежных турыстаў. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі, паводле афіцыйных заяваў, 80 тысяч замежных турыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG