Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Apple першай з прыватных кампаній падаражэла да трыльёну даляраў


У чацьвер 2 жніўня акцыі кампаніі Apple вырасьлі на 2,8% і дасягнулі рэкордных $207,05. Сумарны кошт усіх акцый кампаніі дасягнуў $1,019,000,000,000.

Раней трыльённы рубеж атрымоўвалася ненадоўга пераступіць толькі дзяржаўнаму энэргетычным гіганту Кітаю PetroChina ў 2007 годзе — з тых часоў кампанія патаньнела амаль у дзесяць разоў.

Вытворца смартфонаў, пляншэтаў і іншых высокатэхналягічных прылад Apple Inc. займае першы радок у сьпісе самых дарагіх кампаній сьвету. На другім месцы — кампанія Amazon з капіталізацыяй $870 млрд, якая займаецца інтэрнэт-продажамі.

Акцыі Apple вырасьлі ў цане пасьля публікацыі фінансавай справаздачы 1 жніўня — даходы кампаніі перасягнулі чаканьні аналітыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG