Ад 12 жніўня аўтамабільнае паліва падаражэе на адну капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім». Сёлета гэта ўжо дзясятае падвышэньне цаны.
У тлумачэньні канцэрну адзначаецца:
«За 7 месяцаў 2018 году адносна аналягічнага пэрыяду 2017 году цана нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў вырасла на 35 працэнтаў, пры гэтым цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, за названы пэрыяд вырасьлі ў сярэднім на 14 працэнтаў. Бягучы ўзровень цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку не кампэнсуе НПЗ абгрунтаваныя затраты на вытворчасьць, у выніку чаго нафтаперапрацоўчая галіна па выніках працы за названы пэрыяд атрымала страты».