Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс расейскага рубля абнавіў чарговы двухгадовы мінімум


Электронная дошка за знакам даляра побач са сьветлафорам, Масква, жнівень 2018
Электронная дошка за знакам даляра побач са сьветлафорам, Масква, жнівень 2018

Курс рубля абнавіў чарговы двухгадовы мінімум. На адкрыцьці таргоў Маскоўскай біржы ў панядзелак, 13 жніўня, даляр перавысіў адзнаку ў 68 рублёў. Курс эўра таксама вырас амаль на рубель.

Ключавым фактарам падзеньня рубля застаюцца санкцыі Злучаных Штатаў. Расейская валюта пачатку таньнець пасьля таго, як СМІ апублікавалі праект новых абмежавальных мер, падрыхтаваны амэрыканскімі сэнатарамі. Санкцыі могуць закрануць правядзеньне даляравых апэрацый для дзяржаўных банкаў, увесьці забарону на інвэстыцыі ў расейскі дзярждоўг і абмежаваньні на экспарт тэхналёгій для нафтагазавай галіны.

Акрамя таго на мінулым тыдні Дзярждэпартамэнт ЗША абвясьціў пра санкцыі з-за атручваньня былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім горадзе Солсбэры. Вашынгтон абвінавачвае ў датычнасьці да нападу Маскву. Новыя абмежаваньні ўступяць у сілу 22 жніўня. У прыватнасьці, уводзіцца забарона на экспарт у Расею тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў сфэры нацыянальнай бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG