У ліпені Белстат зафіксаваў зьмяншэньне спажывецкіх цэнаў на 0,2%. Пры гэтым ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,8%.
Дэфляцыя — павышэньне пакупніцкай здольнасьці мясцовай валюты, што выяўляецца ў зьніжэньні індэксу цэнаў.
У ліпені цэны на спажывецкія тавары зьменшыліся на 0,5%, але ад пачатку году падняліся на 1,9%. Цэны на паслугі ў параўнаньні з чэрвенем павялічыліся на 0,3%, ад пачатку году — на 5,5%.
Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:
- студзень +0,8%;
- люты +0,9%;
- сакавік +0,8%;
- красавік +0,3%;
- травень –0,3%;
- чэрвень +0,4%.
Летась дэфляцыя трывала два месяцы — у ліпені і ў жніўні, цэны зьнізіліся на 0,11% і 0,39% адпаведна.
Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыя
Сёлета праз запаволеньне інфляцыі:
- Міністэрства працы не індэксавала заробкі за красавік;
- Нацбанк зьнізіў стаўку рэфінансаваньня да гістарычнага мінімуму.
Інфляцыя за 2017 год склала 4,6%. Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%.