Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы.
Да сёньня прадпрыемствы былі абавязаныя прадаваць 10% сваёй валютнай выручкі. Падчас валютнага крызісу 2014 году норма абавязковага продажу сягала 50%.
З паведамленьня прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі вынікае, што адмена абавязковага продажу часткі валютнай выручкі мае паспрыяць
- паляпшэньню інвэстыцыйнага клімату
- паляпшэньню ўмоваў вядзеньня бізнэсу ў Беларусі
- павышэньню канкурэнтаздольнасьці беларускіх экспартэраў