Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства фінансаў Расеі: Растуць выдаткі на войска, чыноўнікаў і Пуціна


Расейскі ўрад працягвае нарошчваць расходы на абарону і чыноўнікаў, у той жа час скарачаючы выдаткі на сацыяльна-эканамічныя праграмы. Такая выснова вынікае са справаздачы Міністэрства фінансаў Расеі аб выдатках бюджэту за студзень-ліпень бягучага году.

У параўнаньні з мінулым годам фінансаваньне сацыяльнай палітыкі, эканамічных і касьмічных праграм упала амаль на 300 мільярдаў расейскіх рублёў. На 230 мільярдаў расейскіх рублёў вырасьлі выдаткі на войска, сілавыя структуры, а таксама 6-мільённы дзяржапарат, колькасьць якога за 20 гадоў вырасла ўдвая. Амаль удвая падаражэла ўтрыманьне прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна — з амаль 7 да больш за 11 мільярдаў расейскіх рублёў.

Агульныя выдаткі на органы бясьпекі і дзяржслужачых перавысіла 3 трыльёны 300 мільярдаў расейскіх рублёў, гэта практычна траціна расходнай часткі бюджэту.

Найбольш імкліва, аднак, вырасьлі выдаткі на абслугоўваньне дзярждоўгу і скупку валюты: марнаваньні на гэтую сфэру склалі каля 2,5 трыльёнаў расейскіх рублёў — амаль у чатыры разы больш у параўнаньні з 2017 годам.

Інфармацыя паступіла на фоне рэзкага паслабленьня расейскага рубля ў адносінах да даляру. Расейская валюта і фондавы рынак знаходзяцца пад ціскам напярэдадні новых амэрыканскіх санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG