Расейскі газавы манапаліст «Газпром» прыпыніў сваю праграму зьнешніх пазык пасьля арышту актываў у Вялікабрытаніі ў чэрвені праз спрэчку з украінскім «Нафтагазам». Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў банкаўскай сфэры.
Паводле крыніцаў Reuters, «Газпром» плянаваў праз вонкавыя пазыкі прыцягнуць 417 мільярдаў рублёў, у тым ліку і для будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2». Цяпер гэтыя пляны пад пагрозай.