Аляксандар Лукашэнка 7 жніўня падпісаў указ аб рэгуляваньні гульнявога бізнэсу, піша БелТА. Дакумэнт легалізуе віртуальныя казіно і павялічвае ўзрост удзелу ў азартных гульнях з 18 да 21 году.
На момант публікацыі ўказ не апублікаваны.
Паводле БелТА, онлайн-казіно мусяць:
- Мець ліцэнзію і гарантыйны дэпазыт на выпадак фінансавай непасьпяховасьці;
- Перадаць падатковай дыстанцыйны доступ на онлайн-казіно;
- Падлучыць онлайн-казіно да касавай сыстэмы, якая забясьпечвае кантроль разьлікаў;
- Праводзіць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў як фізычных асоб.
Указ таксама прадугледжвае зьмены ў дзейнасьці афлайн-казіно:
- Наведвальнікам забаранілі перадаваць іншым асобам грошы для ўдзелу ў азартнай гульні;
- Уладальнікаў казіно абавязалі ўсталяваць камэры назіраньня, якія будуць фіксаваць гульцоў і выплату ім грашовых сродкаў.