Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія прафсаюзы падтрымалі забарону на працу гандлёвых цэнтраў у сьвяты і нядзелі


Каляндная ёлка ў Вільні ў 2017 годзе. Літоўскія гандляры дамовіліся не працаваць на сьвяты, але выканалі пагадненьне толькі адзін раз — на Каляды 2002 году.
Каляндная ёлка ў Вільні ў 2017 годзе. Літоўскія гандляры дамовіліся не працаваць на сьвяты, але выканалі пагадненьне толькі адзін раз — на Каляды 2002 году.

Прадстаўнікі літоўскіх прафсаюзаў падтрымалі прапанову ўраду забараніць крамам працаваць у некаторыя нядзелі і ў сьвяты, паведамляе партал Delfi.

Парлямэнт Літвы ў чэрвені ў першым чытаньні ўхваліў падрыхтаваную прадстаўніком партыі «Парадак і справядлівасьць» папраўку да Працоўнага кодэксу, згодна зь якой з 2019 году крамы ня будуць працаваць па сьвятах і ў апошнюю нядзелю месяца. У Літве 13 сьвяточных дзён на год.

У Літве дыскусіі аб працы крамаў у выходныя і сьвяты доўжацца з 2002 году, калі гандляры дамовіліся не працаваць у гэты час, але выканалі пагадненьне толькі адзін раз — на Каляды 2002 году. Сойм абмяркоўваў гэтае пытаньне ў 2007-м, 2010-м гадах і 2016-м гадах, але не падтрымаў абмежаваньне працы крамаў.

Увосень сёлета парлямэнт павінен канчаткова вырашыць, ці будзе абмежаваная праца гандлёвых цэнтраў у сьвяты і ў нядзельныя дні. Прэмʼер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс незадаволены недастатковай канкурэнцыяй паміж гандлёвымі цэнтрамі і хуткім ростам цэнаў. Ён заявіў, што ў дзяржавы ёсьць меры для выпраўленьня сытуацыі, паводле яго адзін са спосабаў зьніжэньня канцэнтрацыі гандлёвых цэнтраў — гэта абмежаваньне гандлю па нядзелях.

У Польшчы з сакавіка 2018 году да канца году крамы могуць працаваць толькі два нядзельныя дня на месяц, з 2019 году — толькі адзін, а з 2020 году крамы ў нядзелю працаваць не будуць наогул.

Сярод кіраўнікоў і супрацоўнікаў літоўскіх гандлёвых цэнтраў ёсьць розныя меркаваньні па гэтым пытаньні. Некаторыя гандлёвыя цэнтры ужо зараз не працуюць у сьвяты, частка скарачае час працы. Зь іншага боку, паводле генэральнага дырэктара кампаніі Maxima Крыстын Мэйдэ, жадаючых працаваць у гэтыя дні заўсёды хапала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG