Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 6,83 млрд даляраў у эквіваленце. Згодна са статыстыкай на пачатак 2018 году, гэтыя аб’ёмы перавышалі 7,31 млрд даляраў. Такім чынам, за 6 месяцаў рэзэрвы зьменшыліся амаль на паўмільярда даляраў (483,9 млн).