Афіцыйны сайт Дзярждумы Расейскай Фэдэрацыі апублікаваў сёньня інфармацыю аб памерах штомесячнага заробку і пэнсіяў дэпутатаў.
Фактычны налічаны сярэднямесячны заробак за шэсьць месяцаў 2018 году, з улікам дзён хваробы дэпутатаў, іх адпачынкаў і выплаты падаходнага падатку, склаў 338 тысяч рублёў (больш за 5 тысячаў даляраў). Гэта ў 9 разоў больш за сярэдні заробак па Расеі.
Што тычыцца пэнсіі, то ў адпаведнасьці з законам «Аб статусе дэпутата Дзяржаўнай Думы Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі» дэпутат, які адпрацаваў на сваёй пасадзе ня менш за пяць гадоў (што зьяўляецца тэрмінам, на які яго выбіраюць), мае права на даплату да яе. Гэтая даплата павялічваецца, калі дэпутат адпрацаваў два скліканьня. Такім чынам, пэнсія парлямэнтарыя, які засядае ў Дзярждуме 5 гадоў, складае ў эквіваленце 740 даляраў, 10 гадоў — прыкладна тысячу даляраў, што ў 4,5 разы вышэйшы за сярэднюю пэнсію па Расеі.