Пад старшынствам намесьніка міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога 5 ліпеня ў міністэрстве адбылася нарада, на якой абмяркоўвалася сытуацыя, зьвязаная з турыстычнай кампаніяй «Наталі Турс».
У Янаўскім раёне на мяжы закрыцьця сьвінакомплекс «Сухое» на 45 тысяч галоў. Супрацоўнікі расказваюць, што ў сьвінакомплексе ўжо засталося менш за палову пагалоўя: сьвіней забіваюць спрэс, нават паросных сьвінаматак.
Фактычны налічаны сярэднямесячны заробак у 9 разоў больш за сярэдні заробак па Расеі.
Пятро Парашэнка вырашыў пераняць досьвед Аляксандра Лукашэнкі што да гаспадарчай дзейнасьці на радыяцыйна забруджаных тэрыторыях.
У ЗША 9 машынаў на 10 жыхароў, у Польшчы — 5, у Расеі — 3, ва Ўкраіне — 2. На адну прыватную легкавую машыну ў Беларусі прыходзіцца прыблізна 34,45 м дарогі.
Пік узаемнага гандлю паміж Беларусьсю і Кітаем прыпаў на 2015 год і з таго часу не павялічваецца.
«Тыя ж работы, якія і год, і пяць, і дзесяць год таму вяліся летам, калі ідзе падрыхтоўка да восеньска-зімовага пэрыяду. Заўсёды такія працы былі, колькі існавалі электрасеткі».
У крамах райпа працавалі 32 чалавекі, але зь іх 14 знаходзіліся ў сацыяльным адпачынку па доглядзе дзяцей. Маёмасьці райпа можа не хапіць для сплаты запазычанасьцяў, бо асноўная маса актываў гэта «нізкаліквідныя».
Па-ранейшаму беларускія рублі амаль не падрабляюць. Але «амаль» ня значыць «зусім» — і ў Беларусі ўсё яшчэ выяўляюць фальшывыя недэнамінаваныя рублі.
Адключэньні ўжо пачаліся, працягнуцца два тыдні. Масавыя адключэньні будуць у Менску; Менскай, Віцебскай і Магілёўскай абласьцях, кропкавыя — у Гомельскай і Горадзенскай. Пляны адключэньняў па Берасьцейскай вобласьці невядомыя.
Суд Фрунзэнскага раёну Менску пакараў бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча.
Стварэньне ілюзіі магутнай кітайскай прысутнасьці, магчыма, і служыць нейкім карысным мэтам. Але варта хаця б усьведамляць, што гэта менавіта ілюзія.
Фэдэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Рассельгаснагляд паведамляе, што лябараторыі ведамства чарговым разам зафіксавалі парушэньні вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расеі.
Беларуская АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, «у цэлым адпавядае патрабаваньням стрэс-тэсту».
На праспэкце Незалежнасьці ў Менску празь некалькі хвілін пасьля вяртаньня вайсковай тэхнікі з параду дарожныя службы пачалі рамантаваць асфальт.
Міністар гандлю ЗША Ўілбур Рос заявіў у панядзелак, што «заўчасна» абмяркоўваць выхад Злучаных Штатаў з Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).
31-гадовы Ўладзь збудаваў аграбізнэс на ўласнай зямлі — у Лявошках жылі і працавалі некалькі пакаленьняў сям’і Каралёў. Яго першымі пакупнікамі сталі турысты, балазе вёска ляжыць каля аднаго з самых чыстых азёр Браслаўшчыны. У ваколіцах гародніну, што расьце і дужэе на вадзе з бабулінай студні, называюць «каралеўскай». Як вырошчваць гуркі і ня страціць прагі да падарожжаў — у рэпартажы Свабоды.
Урад мяркуе, што з запускам АЭС сабекошт электраэнэргіі ў Беларусі будзе істотна ніжэй, чым у Расеі. Ад насельніцтву зьніжэньня тарыфаў чакаць ня варта.<
Ад 1 ліпеня грамадзкі транспарт у Эстоніі робіцца бясплатным для грамадзянаў гэтай краіны, паведамляе World Economic Forum.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю паведаміла, што ў сувязі з чаканай карэкціроўкай закону «Аб натуральных манаполіях» дзяржава можа адмовіцца ад рэгуляваньня тарыфаў на паслугі электрасувязі, у тым ліку на карыстаньне стацыянарным тэлефонам.
Польская кампанія PGNiG, якая займаецца дыстрыбуцыяй газу ў Эўропе, заявіла, што Стакгольмскі арбітраж стаў на яе бок у спрэчцы з «Газпрамам».
Ад 1 ліпеня ў Беларусі чарговы раз пералічаць пэнсіі вайскоўцам, супрацоўнікам ваенізаваных арганізацый і членам іх сем’яў.
У Менску ў ліпені і жніўні навучэнцы могуць езьдзіць бясплатна пры наяўнасьці даведкі з ўстановы адукацыі.
Дзяржаўны доўг Беларусі паводле дадзеных на 1 чэрвеня склаў 42,5 млрд рублёў (больш за 20 млрд даляраў) і павялічыўся ў параўнаньні з пачаткам 2018 году на 292,5 млн рублёў (на 0,7%). Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства фінансаў.
Крымінальная «справа мэдыкаў» — чыньнік слабасьці ці моцы дзяржаўнай сыстэмы? Гэтая справа — сапраўдная барацьба з карупцыяй ці «паляваньне на вядзьмарак»? Бясплатная мэдыцына — карупцыйная мэдыцына? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць кіраўнік «Цэнтру новых ідэяў» Рыгор Астапеня, экспэрт «Лібэральнага клюбу» Мікіта Бяляеў і аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч.
Напярэдадні саміту Эўразьвязу пагадненьне падпісалі прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, прэм’еры Латвіі Марыс Кучынскас, Эстоніі Юры Ратас і Польшчы Матэвуш Маравецкі, а таксама старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер
2271 рубель 13 капеек — такую суму кампанія iPower, якая будуе акумулятарны завод пад Берасьцем, хоча спагнаць з грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» і яшчэ трох праціўнікаў будаўніцтва шкоднай вытворчасьці. Да таго ж эколягам давядзецца заплаціць 130 рублёў дзяржаўнага збору.
Як паведаміў дырэктар па ўпраўленьні прадуктамі кампаніі Роб Лэзэрн, кіраўніцтва перагледзела зацьверджаную раней палітыку.
Падаражэньне закране прадукцыю фабрыкі «Нёман», а таксама імпартных цыгарэтаў.
Будынак каля Белдзяржцырку ў цэнтры Менску, які першапачаткова плянаваўся як гатэль, будзе дабудаваны цягам году.
У Польшчы запушчаны праект EdWork, які дапамагае студэнтам з Беларусі, Украіны, Расеі і Малдовы шукаць легальную працу ў гэтай краіне.
У сваім Твітары Трамп напісаў: «Зьдзіўлены, што Harley-Davidson, з усіх кампаній, першымі выкінулі белы сьцяг».
Проста ў кальцы Дзіцячай чыгункі ў Менску кампанія сэрбскіх бізнэсоўцаў, што асабіста знаёмыя з Аляксандрам Лукашэнкам, будуе шматпавярховы жылы дом. Адмыслоўцы лічаць, што гэтая забудова прывядзе да зьнішчэньня ўнікальнага архітэктурнага ансамблю і культарнага ляндшафту.
Беларускі дзяржаўны «Парытэтбанк», асноўным акцыянэрам якога зьяўляецца кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі, у другі раз накіраваў Нацыянальнаму банку Ўкраіны пакет дакумэнтаў для набыцьця ўкраінскай «дачкі» расейскага «Сбербанку».
У вёсцы Шчорсы пад Наваградкам разгараецца канфлікт вакол старадаўняга парку, дзе пачалі будаваць дом. Бізнэсовец заліў фундамэнт за дзесяць мэтраў ад знакамітай бібліятэкі Храптовічаў. Актывісты кажуць, што будоўля незаконная.
Пытанне аб зьмяненьні парадку прадстаўленьня адпачынку па доглядзе за дзіцем e Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны не разглядаецца. Не разглядаецца і пытаньне аб павышэньні дапамогі на дзяцей да трох гадоў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў абвастрыць гандлёвую вайну з Эўразьвязам, падняўшы да 20% мыта на ўсе эўрапейскія аўтамабілі, што пастаўляюцца ў ЗША.
Дзяржавы — сябры OPEC (Арганізацыя краінаў — экспарцёраў нафты) з аднаго боку і дзяржавы, якія не ўваходзяць у гэтую арганізацыю, з другога прыйшлі да пагадненьня аб павелічэньні здабычы нафты на 1 мільён барэляў у суткі. Пра гэта афіцыйна абвешчана ў Вене.
Украінскія праваахоўныя органы блякавалі кантрабанду цыгарэтаў беларускай вытворчасьці з тэрыторыі непрызнанай рэспублікі Прыднястроўе, арганізаваную асобамі, якія зьяўляюцца ўдзельнікамі міжнародных груповак, паведамляе Служба бясьпекі Ўкраіны.
Летась у Літву прыехала 968 тысяч і сто турыстаў зь Беларусі. Гэта больш, чым зь любой іншай краіны.
Толькі аўтобусаў МАЗ пад гэтую нагоду краіна прадала больш за 1000 штук.
TUT.BY пагутарыў з саўладальнікам рэстарацыі «Паедзем паядзім» Леанідам Зайдэсам і даведаўся, як бізнэсовец прыйшоў у праект і калі аб’ект стаў праблемным.
Штрафныя пошліны Эўразьвязу на некаторыя тавары з ЗША ўступілі ў сілу 22 чэрвеня. Такім чынам ЭЗ адрэагаваў на рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абкласьці пошлінамі сталь і алюміній з Эўропы, Канады і Мэксыкі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 22 чэрвеня наведаў структуры аграхолдынгу «Купалаўскае» ў Шклоўскім раёне на Магілёўшчыне.
Лідэр партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябар партыі, амэрыканскі адвакат Юрась Зянковіч заявілі, што дасягнулі «прынцыповай дамоўленасьці» аб правядзеньні сустрэчы ўсіх зацікаўленых бакоў для дасягненьня кампрамісу адносна канфлікту вакол рэстарацыі «Поедем поедим».
Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Самарскай, Пензенскай і Курскай абласьцей Расеі з прычыны птушынага грыпу.
За апошні год Расея паставіла ў Сырыю амаль 170 тыс. тон пшаніцы з анэксаванага Крыму, гаворыцца ў расьсьледаваньні Reuters.
На прэс-канфэрэнцыі 21 чэрвеня ў Міністэрстве спорту і турызму прадстаўнік ведамства Віталь Грыцэвіч заявіў пра магчымыя зьмены ў бязьвізавым рэжыме для замежных турыстаў у Беларусі.
21 чэрвеня пасьля чацьвёртай рэканструкцыі адкрываецца менскі стадыён «Дынама». Цяпер ён будзе ўмяшчаць больш за 22 тысячы гледачоў, а кошт яго новага табло склаў паўтара мільёна даляраў.
Эўрапейская камісія зацьвердзіла мыты на тавары са Злучаных Штатаў на суму 2,8 мільярда эўра ў год.
Загрузіць яшчэ