Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія першая ў сьвеце зрабіла грамадзкі транспарт бясплатным


Estonia -- Stock Photo: Toompea hill with tower Pikk Hermann and Russian Orthodox Alexander Nevsky Cathedral, view from the tower of St. Olaf church, Tallinn, Estonia Image ID:331780052 Copyright: kavalenkava volha
Estonia -- Stock Photo: Toompea hill with tower Pikk Hermann and Russian Orthodox Alexander Nevsky Cathedral, view from the tower of St. Olaf church, Tallinn, Estonia Image ID:331780052 Copyright: kavalenkava volha

Ад 1 ліпеня грамадзкі транспарт у Эстоніі робіцца бясплатным для грамадзянаў гэтай краіны, паведамляе World Economic Forum.

Экспэрымэнт зь бясплатным грамадзкім транспартам пачаўся ў Эстоніі пяць гадоў таму, пасьля таго як 75% жыхароў Таліну прагаласавалі «за» на адмысловым рэфэрэндуме. Тады ў горадзе былі ўведзеныя адмысловыя «грынкарты», якія пацьвярджаюць, што грамадзянін сапраўды пражывае тут. Карты выдаваліся за 2 эўра. Для прыежджых праезд быў платным.

Выявілася, што бясплатны транспарт выгадны гораду. «Ад таго часу, як мы ўвялі бясплатны транспарт, мы атрымалі даходаў удвая больш, чым выдаткавалі», — кажа прадстаўнік офісу Эўразьвязу ў Таліне Алан Алакюла.

Бясплатны транспарт выявіўся выгадным ня толькі людзям з малымі даходамі, але і цалкам забясьпечаным. У выніку прыкметна вырасла наведвальнасьць рэстаранаў, кафэ і крамаў, зьнізілася інтэнсіўнасьць гарадзкога руху, бо людзі пачалі адмаўляцца ад паездак на асабістым транспарце на карысьць бясплатнага грамадзкага. Падлікі паказалі, што горад за кошт падаткаў і зьніжэньня нагрузкі на гарадзкія службы арганізацыі руху атрымаў заўважны прыбытак.

Вопыт Таліну цяпер будзе распаўсюджаны на большую частку тэрыторыі краіны.15 акругаў ужо абвясьцілі аб гатоўнасьці ўдзельнічаць у гэтай дзяржпраграме, такім чынам зона «бясплатнага транспарту» будзе ахопліваць большую частку Эстоніі. Акругі могуць самастойна вырашаць, ці ўдзельнічаць ім у праграме. Некаторыя пакуль ад удзелу адмовіліся.

Эстонія можа стаць першай краінай у сьвеце з цалкам бясплатным грамадзкім транспартам. Такую ж магчымасьць вывучаюць у некаторых гарадах Францыі і Нямеччыны, пераважна дзеля зьніжэньня забруджваньня паветра, а ў брытанскім Уэльсе ўжо цяпер увесь транспарт становіцца бясплатным па выходных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG