Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў «па пяцьсот»: Лукашэнка наведаў малую радзіму і вырашыў прадаць калгасы прыватнікам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 22 чэрвеня наведаў структуры аграхолдынгу «Купалаўскае» ў Шклоўскім раёне на Магілёўшчыне.

Стварэньне аграхолдынгу «Купалаўскі» ініцыяваў Аляксандар Лукашэнка. У 2016 годзе кіраўнік дзяржавы прапанаваў стварыць аб’яднаньне з трох буйных гаспадарак Шклоўскага раёну. На прыкладзе «Купалаўскага» Лукашэнка хацеў паказаць, якой мае быць гаспадарка ХХІ стагодзьдзя. У пэрспэктыве, не выключаў кіраўнік дзяржавы, аграхолдынг мог аб’яднацца зь яшчэ адным сельскагаспадарчым гігантам Шклоўшчыны — таварыствам «Александрыйскае».

Прапанаваў прыватызаваць калгасы

Лукашэнка адзначыў, што ня супраць, каб у сельскія гаспадаркі прыйшоў прыватны капітал, хоць і не зьяўляецца прыхільнікам прыватызацыі калгасаў і саўгасаў. Умова — задаволенасьць супрацоўнікаў і «годны» заробак.

Чаму сельская гаспадарка Беларусі стратная і што з гэтым рабіць

Што з заробкамі?

Сярэдні заробак у аграсэктары цягам двух гадоў неабходна «давесьці» да 1000 рублёў, заявіў Лукашэнка паводле БелТА. Найлепшыя гаспадаркі, паводле словаў кіраўніка дзяржавы, такі заробак ужо забясьпечылі.

Паводле зьвестак Белстату, у сёлета ў красавіку (актуальная інфармацыя на момант публікацыі) сярэдні налічаны заробак у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы склаў 673 рублі 20 капеек.

«Меўся адказваць перад Лукашэнкам». Што кажуць землякі кіраўніка аграхолдынгу на Шклоўшчыне, які павесіўся

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG