Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 ліпеня павялічваюцца пэнсіі для вайскоўцаў. Паводле расейскага ўзору 2012 году


Зь 1 ліпеня ў Беларусі чарговы раз пералічаць пэнсіі вайскоўцам, супрацоўнікам ваенізаваных арганізацый і членам іх сем’яў.

Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА.

Перагляд пэнсій адбываецца ў чатыры этапы — ад 1 верасьня 2017 году (каэфіцыент 0,83), ад 1 сьнежня 2017 году (0,85), ад 1 ліпеня 2018 ггоду (0,9) і ад 1 студзеня 2019-га (0,95). Такім чынам, адбудзецца яшчэ адзін этап перагляду выплат.

Ад 1 ліпеня 2019 году каэфіцыенты для карэкцыі прымяняцца ня будзе.

Аналягічныя падыходы да рэгуляваньня памераў пэнсій вайскоўцам былі ўжытыя ў Расеі пры павышэньні памераў іх грашовага забесьпячэньня ад 1 студзеня 2012 году.

Таксама да 1 ліпеня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны мае сфармаваць прыкладны пералік цяжкіх жыцьцёвых сытуацый, паводле якога грамадзян, што падпадаюць пад дзеяньне дэкрэту № 3 «Аб садзеяньні занятасьці», цалкам або часткова вызваляць ад аплаты ЖКП паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў.

У пералік такіх сытуацый, як мяркуецца, увойдуць догляд састарэлых сваякамі, частыя хваробы дзяцей. Зацьверджаны пералік плянуецца накіраваць у рэгіёны ўжо ў ліпені.

Тыя, хто патэнцыйна можа быць вызвалены цалкам або часткова ад выплаты ЖКП, змогуць зьвяртацца ў пастаянна дзеючыя камісіі па садзеяньні занятасьці насельніцтва.

  • Ад 1 траўня сёлета былі падвышаныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі.
  • У выніку пераразьліку звычайныя працоўныя пэнсіі павялічыліся ў сярэднім на 5,4%.
  • Сацыяльныя пэнсіі павялічыліся: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам зь дзяцінства — да Br227,24, інвалідам зь дзяцінства II групы — Br196,25, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў зь дзяцінства), дзецям у выпадку страты кармільца на кожнае дзіця — Br175,59, інвалідам III групы — Br154,94.
  • Штомесячная даплата да пэнсіяў непрацуючым пэнсіянэрам склалі:
  • для людзей ва ўзросьце ад 75 да 80 гадоў — Br38,73, для людзей ва ўзросьце 80 гадоў і старэйшым — Br51,65.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG