Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі за хабар арыштавалі мэнэджара, які адказваў за барацьбу з карупцыяй


Завод ліцьця і нармаляў, архіўнае фота
Завод ліцьця і нармаляў, архіўнае фота

Намесьнік генэральнага дырэктара Гомельскага заводу ліцьця і нармаляў, які ўваходзіць у склад холдынгу «Гомсельмаш», папаўся на хабары ў 1 мільён расейскіх рублёў (каля 15 тысяч даляраў).

Затрыманы намесьнік дырэктара заводу быў сябрам камісіі супрацьдзеяньня карупцыі.

Як паведамляе ў Facebook афіцыйны прадстаўнік УСК Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава, крымінальныя справы завялі таксама ў дачыненьні іншых асоб, якія падазраюцца ў карупцыйных злачынствах.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, намесьнік генэральнага дырэктара ААТ «ГЗЛіН» сумесна з начальнікам аддзелу арганізаваў закупку ў аднаго са сталых пастаўшчыкоў камплектных частак для патрэб заводу. За спрыяльнае вырашэньне пытаньня, якое ўваходзіць у іхную кампэтэнцыю, генэральны дырэктар прадпрыемства-пастаўшчыка перадаў ім у якасьці хабару 1 мільён расейскіх рублёў.

Фігуранты крымінальнай справы, у тым ліку той, хто даваў хабар, затрыманыя праваахоўнікамі з доказамі злачынства і ўзятыя пад варту.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманы — намесьнік дырэктара ў камэрцыйных пытаньнях Раман Волкаў. Раней на заводзе ліцьця і нармаляў у мэтах супрацьдзеяньня карупцыі была створана адмысловая камісія. Узначальвае камісію намесьнік дырэктара па ідэалягічнай працы. У яе склад уваходзяць намесьнікі дырэктара па вытворчасьці, якасьці, камэрцыйных пытаньнях, а таксама галоўны бухгальтар і начальнікі аддзелаў.

«Кожнаму сябру камісіі неабходна ўдзяляць пастаянную ўвагу пытаньням барацьбы з карупцыяй, удасканаленьню мэтадаў яе папярэджаньня, выяўленьня, спыненьня і ліквідацыі яе наступстваў», — гаворыцца пра задачы камісіі ў паведамленьні на сайце прадпрыемства.

Як перамагчы карупцыю

Віцэ-прэм’ер Жарко патлумачыў карупцыю ў мэдыцыне і правалы ў хакеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG