Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп раскрытыкаваў Harley-Davidson. Кампанія пераносіць вытворчасьць з ЗША празь яго палітыку


Прэзыдэнт Дональд Трамп раскрытыкаваў кампанію Harley-Davidson пасьля таго, як яна заявіла, што разьмесьціць вытворчасьць матацыклаў для кліентаў Эўрапейскага Зьвязу за мяжой, каб пазьбегнуць выплаты ўвазнога мыта.

У сваім «Твітары» Трамп напісаў:

«Зьдзіўлены, што Harley-Davidson, з усіх кампаній, першымі выкінулі белы сьцяг. Я ўпарта змагаўся за іх, і, у канчатковым выніку, яны ня будуць плаціць увазное мыта для продажу ў ЭЗ, якое балюча ўдарыла па нашым гандлі, прывёўшы да дэфіцыту ў $ 151 млрд. Падаткі проста апраўданьне — будзьце цярплівыя!»

Раней прэсавая сакратарка Белага дому Сара Хакабі-Сандэрс абвінаваціла Эўразьвяз у нядобрасумленным гандлі:

«Эўрапейскі Зьвяз спрабуе пакараць амэрыканскіх працоўных нядобрасумленнай і дыскрымінацыйнай гандлёвай палітыкай, і прэзыдэнт Трамп будзе працягваць дамагацца свабоднага, справядлівага гандлю ў надзеі, што ЭЗ паступіць гэтаксама».

У заяве Harley-Davidson падкрэсьлівалася, што мыта, якім абкладаюцца матацыклы кампаніі, вырасла з 6% да 31%. «Harley-Davidson чакае, што гэтыя тарыфы прывядуць да павелічэньня цаны ў сярэднім на $ 2,2 тыс. На кожны матацыкл, які экспартуецца з ЗША ў ЭЗ», — падлічылі ў кампаніі.

На мінулым тыдні набыло моц новае мыта Эўразьвязу на шэраг тавараў, якія ўвозяцца з ЗША. У прыватнасьці, пад павышаныя тарыфы трапіла прадукцыя з алюмінію і сталі, сельскагаспадарчыя тавары, віскі, тытунь і інш. Гэта стала крокам у адказ на ўвядзеньне Злучанымі Штатамі мыта на ўвоз сталі і алюмінію з ЭЗ у памеры 25% і 10% адпаведна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG