Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінгандлю ЗША супакойвае: размовы пра выхад з Сусьсьветнай гандлёвай арганізацыі заўчасныя


Уілбур Рос
Уілбур Рос

Міністар гандлю ЗША Ўілбур Рос заявіў у панядзелак, што «заўчасна» абмяркоўваць выхад Злучаных Штатаў з Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).

У інтэрвію тэлекампаніі CNBC Рос падкрэсьліў, што СГА мае патрэбу ў «некаторых рэформах». «Думаю, што сапраўды неабходна абнавіць і сынхранізаваць свае дзеяньні, і мы ўбачым, да чаго гэта прывядзе. Але я думаю, што заўчасна казаць аб тым, што мы проста адмовімся ад яе», — сказаў Рос.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп рэзка раскрытыкаваў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Інтэрнэт-партал Axios са спасылкай на крыніцу ў атачэньні Трампа паведаміў, што той неаднаразова заяўляў супрацоўнікам сваёй адміністрацыі, што настроены на выхад з СГА. Міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын абверг гэтую інфармацыю.

Паведамлялася, што прэзыдэнт-рэспубліканец уступіў у барацьбу зь нядобрасумленнымі гандлёвымі правіламі і загадаў выдаць заканадаўства, якое прадугледжвае выхад з СГА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG