Польская кампанія PGNiG, якая займаецца дыстрыбуцыяй газу ў Эўропе, заявіла, што Стакгольмскі арбітраж стаў на яе бок у спрэчцы з «Газпрамам».
Паводле кампаніі, арбітраж ў сваім частковым рашэньні прызнаў права польскага імпартэра патрабаваць ад расейскай кампаніі зьніжэньня цаны газу, які ідзе па газаправодзе «Ямал-Эўропа».
PGNiG ў сувязі з гэтым рашэньнем заявіла, што чакае зьніжэньня цаны газу ад «Газпрама» да ўзроўню рынкавых коштаў.
У «Газпраме» заявілі, што «працягнуць абараняць свае інтарэсы».
Польшча — адна з краін, якія хацелі б зьнізіць сваю залежнасьць ад паставак газу з Расеі, асабліва пасьля «газавых войнаў» Расеі і Ўкраіны ў 2006-2009 гадах, калі зімовыя пастаўкі ў Эўропу былі рэзка скараціліся. Аднак доўгатэрміновы кантракт, заключаны з Расеяй у 1996 годзе, дзейнічае да 2022 году, і Польшча ня зможа яго разарваць з прычыны вялікіх штрафаў.
- Кантракт прадугледжвае пастаўку каля 10 млрд кубамэтраў газу штогод, пры гэтым Польшча абавязаная адбіраць ня менш за 8,7 млрд кубамэтраў у год.
- Цана газу ў гэтым кантракце была зафіксавана на момант яго падпісаньня, і Польшча лічыць гэтыя цэны нярынкавымі.
- Рынак газу ў Эўропе з моманту падпісаньня кантракту сапраўды стаў больш канкурэнтным, і Польшча, акрамя «Газпраму», можа атрымліваць таксама газ з ЗША і ад іншых прадаўцоў.
- Раней «Газпрам» рабіў зьніжку спажыўцам у Заходняй Эўропе. І цэны кантракту для PGNiG значна перавышаюць цэны, паводле якіх «Газпрам» прадае газ на заходнееўрапейскіх рынках.