Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 ліпеня вучням трэба плаціць за праезд


У Менску ў ліпені і жніўні навучэнцы могуць езьдзіць бясплатна пры наяўнасьці даведкі з ўстановы адукацыі.

У 2011 годзе Пастанова Савета міністраў № 202 вызначыла, што зь верасьня па ліпень вучні могуць бясплатна карыстацца грамадзкім транспартам у населеным пункце, у якім знаходзіцца іхная навучальная ўстанова.

Парадак аплаты ў месяцы летніх вакацый вырашаецца на месцах. Так, менскія школьнікі бясплатна езьдзяць увесь год. Але ў Менскім раёне ў ліпені і жніўні за праезд давядзецца заплаціць.

Каб скарыстацца бясплатным праездам, навучэнцам трэба мець пры сабе даведку з установы адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG