Што казалі ўдзельнікі круглага стала па рэстаўрацыі Старога замка ў Горадні.
Прадстаўнікі шэрагу дзяржаўных ведамстваў патлумачылі журналістам, як будзе дзейнічаць 30-дзённы тэрмін бязьвізавага знаходжаньня замежнікаў у Беларусі.
На сёньня доля дзяржаўнай уласнасьці ў гандлі Беларусі скарацілася да 8-9%. Гандлю ў сеціве аддае перавагу прыватны капітал.
Былая прэзыдэнтка Кіргізстану Роза Атунбаева прапанавала стварыць фонд журналістыкі расьсьледаваньняў, дзе будуць зьбірацца сродкі ад грамадзян, якія жадаюць спрыяць і дапамагаць выяўленьню фактаў карупцыі.
Беларускія ўладальнікі аўтамабіляў на электрычнай цязе правялі сход у Менску, каб зьвярнуць увагу ўладаў на праблемы, зь якімі яны сутыкаюцца ў Беларусі. Пра што казалі электрамабілісты і як на іхнія прэтэнзіі рэагуюць улады?
Такім чынам адміністрацыя Трампа фактычна прызнае, што «тарыфныя войны» могуць сур’ёзна адбіцца на эканоміцы ЗША.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю праводзіць расьсьледаваньне ў сувязі з ростам коштаў на мяса птушкі ў Беларусі.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў зьвесткі пра ўзровень беспрацоўя ў Беларусі, разьлічаныя паводле мэтодыкі Міжнароднай арганізацыі працы па выніках выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак.
Паводле зьвестак Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў чэрвені склаў 953 рублі 70 капеек.
Дэпутатка сельсавету з Калінкавіцкага раёну Роза Стрэльчанка змагаецца за школу ў вёсцы Каплічы, закрытую ў 2016 годзе.
Незвычайны ўраджай чарніц у Беларусі радуе зьбіральнікаў, нарыхтоўшчыкаў і банкіраў.
Крама праіснавала менш за год. Паводле заснавальнікаў, праца ў Віцебску ішла цяжка: пакупнікоў было мала і яны былі незаможныя. Не ўратавалі становішча ні мастацкія акцыі, якія ладзіліся ў краме, ні іншыя захады, каб зрабіць яе больш папулярнай.
Летась у Вэнэсуэле зафіксавалі інфляцыю ў 2600%. З пачатку гэтага году ўжо 46 305%. У час крызісу 2011 году ў Беларусі інфляцыя была «ўсяго толькі» 108,7%. Лукашэнка лічыць праблемы Вэнэсуэлы перабольшанымі.
У выніку летніх залеваў у Менску вуліца Рэвалюцыйная, якую нядаўна рэканструявалі, некалькі разоў ператваралася ў раку, крамы і офісы ў суседніх будынках залівала, фундамэнты гістарычных будынкаў падтоплівала.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 287 «Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасьці», які стварае дадатковыя ўмовы для замацаваньня кадраў у вёсцы.
Велічыня дзяржаўнай запазычанасьці ў Беларусі перавысіла 50% валавога ўнутранага прадукту. Пра гэта заявіла міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings. Раней Міністэрства фінансаў паведамляла, што парогавае значэнне дзяржпазыкі вызначана на ўзроўні 45% ВУП.
Самыя дарагія спэцыяльнасьці — «міжнароднае права», «правазнаўства» і «эканамічнае права», «усходняя філялёгія». Самыя танныя — «сацыяльная работа», а таксама расейская і беларуская філялёгія.
Агенцтва Bloomberg склала рэйтынг краінаў, якія дазваляюць свабодна набываць грамадзянства пасьля інвэстыцыяў у іх эканоміку.
Беларусь заняла трэцяе месца паводле росту спажывецкіх цэнаў у першай палове 2018 году, сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
Але па намінальным курсе даляра ў 2017 сярэдні заробак у Расеі складаў 671 даляр ЗША, а ў Беларусі — 422 даляры.
Вярхоўны лідэр Ірана аятала Алі Хамэнэі 21 ліпеня падтрымаў прапанову прэзыдэнта краіны Хасана Роўхані заблякаваць экспарт нафты з Пэрсыдзкай затокі, калі яго ўласны экспарт спыніцца ў выніку санкцый ЗША.
Грыбы кампаніі «Фрутэгмілк» аказаліся прынамсі часткова польскімі, сьцьвярджае Рассельгаснагляд.
Золата, медзь, плятыну і ўранавыя руды шукаюць на тэрыторыі Беларусі. Ужо вызначаны ўчасткі, дзе ёсьць праявы золата, плятыны і медзі.
Прадпрымальнікі не патрабавалі прагнаць канкурэнтаў, а толькі прывесьці іх дзейнасьць у адпаведнасьць законам. «Беллегпрам» падтрымаў патрабаваньне — цяпер ладзіць маніторынг парушэньняў.
Праграміст, юрыст, архітэктар, шахтар, лекар, будаўнік, настаўнік… Свабода падлічыла, колькі ў сярэднім каштуе навучаньне і як доўга трэба працаваць, каб вярнуць гэтыя грошы.
«Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выкарыстоўвае расейскі прыродны газ у якасьці інструмэнту для вымаганьня і пагроз у адрас нашых партнэраў. Прапанаваны законапраект адбярэ ў Расеі гэтую геапалітычную зброю».
Амбасадары Эўразьвязу вырашылі дадаць шэсьць расейскіх арганізацый у санкцыйны сьпіс за ўдзел у будаўніцтве Керчанскага моста.
У Беларусі карантын па афрыканскай чуме сьвіней з 2014 году зьняты, аднак жыхары Горадзенскага раёну дагэтуль ня могуць дамагчыся дазволу, каб трымаць сьвіней на падворках.
Google адмаўляе абвінавачваньні і абяцае абскардзіць штраф.
Рэстарацыю «Поедем поедим» і хакейную зборную прэзыдэнта Беларусі можна злучыць лягічным ланцужком. Такімі высновамі са свайго расьсьледаваньня падзяліўся горадзенскі журналіст-расьсьледавальнік і актывіст Дзяніс Івашын.
Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў Расею вінаватай у парушэньні правоў на ўласнасьць 1646 фэрмэраў і трох сельскагаспадарчых кампаній.
Аляксандар Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў указ № 278 аб павышэньні пэнсій з 1 жніўня.
У студзені-траўні 2018 году рэальныя даходы беларусаў павялічыліся на 7,7% у папярэдні з аналягічным пэрыядам летась.
Эўразьвяз і Японія падпісалі маштабнае новае пагадненьне аб свабодным гандлі, якое стварае найбуйнейшую ў сьвеце адкрытую эканамічную зону, якая ахоплівае траціну сусьветнай эканомікі.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі вырас на 4,5% за першае паўгодзьдзе 2018 году да аналягічнага леташняга пэрыяду.
Пасьля аднаго году легальнай працы ў Польшчы іншаземцы змогуць перавозіць у краіну свае сем’і. Гэта прадугледжвае папраўка ў закон аб замежніках. У ёй асобна згадваецца Беларусь.
Маёмасьць заснавальніка кампаніі Amazon Джэфа Бэзаса перавысіла $150 млрд, паведамляе «Індэкс мільярдэраў Bloomberg». Гэта робіць яго самым багатым чалавекам у сучаснай гісторыі — з тых часоў, як Forbes апублікаваў свой першы рэйтынг самых багатых людзей.
«Галаўны боль для нас. Робім шалёную працу ў інтарэсах Расеі, — казаў Лукашэнка. — Замест падзякі пачынаюць часам ківаць на нас, што мы тут дрэнна працуем з санкцыйнымі таварамі».
Кошт кампаніі Tesla ўпаў амаль на $ 2 млрд пасьля таго, як яе кіраўнік абразіў брытанскага дайвэра, які ўдзельнічаў у апэрацыі выратаваньня тайскіх дзяцей зь пячоры. Акцыі кампаніі ўпалі больш чым на 3,5%.
Цэны знаходзяцца на ўзроўнях, зафіксаваных амаль тры месяцы таму — у канцы красавіка і ў пачатку траўня. Пасьля таго цана ўзрастала да больш як 79 даляраў за барэль.
Цяпер кошт выкарыстаньня пункту доступу каштуе 1 даляр за гадзіну, а сярэдняя месячная зарплата на Кубе складае 30 даляраў.
Прадстаўнікі партый і рухаў, што ўдзельнічаюць у Курапацкай абароне, у панядзелак правялі тэрміновую нараду пасьля суботніх падзей, калі адбыўся сур’ёзны канфлікт паміж абаронцамі і саўладальнікам рэстарацыі Леанідам Зайдэсам.
Кампанія, якая два гады таму стала ўладальніцай ФК «Дынама-Брэст», зарабляе на гандлі беларускімі грузавікамі, трактарамі і угнаеньнямі. Ёй кіруюць людзі з досьведам працы ў структурах улады, аднак імёны ўлаcьнікаў застаюцца невядомымі.
Пакуль на «востраве свабоды», як Кубу называлі камуністы, у чалавека могуць быць «асабістыя рэчы» кшталту зубной шчоткі, а нерухомасьць знаходзіцца ў дзяржаўнай або карпаратыўнай уласнасьці, у 2014-м права ўласнасьці зямлі атрымалі фэрмэры.
Лукашэнка некалі асабіста называў прадстаўнікоў малога бізнэсу «вашывымі блохамі» і абяцаў «паціснуць руку апошняму прадпрымальніку».
Былы старшы памочнік Беларускага вайсковага пракурора пэнсіянэр Васіль Бельмач пракамэнтаваў у інтэрвію Свабодзе затрыманьні ў сфэры мэдыцыны.
Новыя расейскія абмежаваньні тычацца прадукцыі «Данон Пружаны», Менскага малочнага заводу і Нясьвіскага заводу дзіцячага харчаваньня.
Чаму хвалі карупцыйных справаў у Беларусі такія масавыя? Больш ці менш стала карупцыі ў параўнаньні з 1994 годам? Вынік барацьбы з карупцыяй у Беларусі — швэдзкая чысьціня ці сталінскі 37-ы год? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блёку навінаў парталу TUT. BY Вольга Лойка, рэдактар інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Беларусы перамясьціліся з 2 на 4 месца сярод найбольш пэсымістычных у сьвеце за кошт пагаршэньня настрояў ва Ўкраіне і Косава. У наступныя 12 месяцаў толькі 30% апытаных беларусаў чакаюць, што іхны фінансавы стан палепшыцца.
Жанчын у Беларусі ўсё яшчэ больш за мужчын, але калі ў 2011 годзе на 1000 мужчын прыпадалі 1152 жанчыны, у 2017-м ужо толькі 1147. Фактычна беспрацоўныя роўна 4% жанчын і 7,2% мужчын.
Загрузіць яшчэ