Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь абмежавала ўвоз расейскай прадукцыі з прычыны птушынага грыпу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Самарскай, Пензенскай і Курскай абласьцей Расеі з прычыны птушынага грыпу. Пра гэта піша БелаПАН са спасылкай на дэпартамэнт вэтэрынарнага і спажывецкага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня.

Ад 23 чэрвеня ўводзяцца часовыя абмежаваньні на ўвоз:

  • жывой птушкі,
  • інкубацыйных яек,
  • дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёлаў;
  • мяса птушкі;
  • харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка,
  • пуху і пер’я;
  • паляўнічых трафэяў і іншай прадукцыі.

У дэпартамэнце папярэджваюць пра неабходнасьць дадатковых мэтадаў кантролю, каб забясьпечыць біялягічную абарону птушкагадоўчых аб’ектаў.

Птушыны грып — вострая інфэкцыйная вірусная хвароба птушак, якая прыводзіць да паражэньня органаў дыханьня і страваваньня. Сьмяротнасьць хворых высокая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG