Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У панядзелак 14 ліпеня, мясцовыя жыхары плянуюць правесьці першы пікет супраць заплянаванага будаўніцтва.
Чакаецца, што новы гандлёвы цэнтар і гатэль Хілтан стануць цэнтрам прыцягненьня, прычым ня толькі для аматараў шопінгу, але і для дзелавых людзей.
Віцебск стаў першым абласным цэнтрам, дзе зьявіўся аб’ект сусьветна вядомай сеткі рэстарацыяў. Гэтай падзеі тут чакалі некалькі гадоў.
Пакупнікі на беларускіх рынках абураюцца высокімі коштамі, асабліва на мяса і на садавіну ды гародніну, якія нягледзячы на летнюю пару, не таньнеюць і бываюць даражэйшымі за імпартныя аналягі. Пры гэтым скардзяцца на нізкія заробкі і пэнсіі.
Ігар Жылін, былы старшыня «Белнафтахіма», пад вартай. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкула 424 «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі».
Шэраг беларускіх ВНУ падвысілі кошты на платнае навучаньне ў наступным годзе.
Міністэрства эканомікі Беларусі загадала Берасьцейскаму і Гарадзенскаму аблвыканкамам зьменшыць закупную цану сьвініны і, адпаведна, кошты сьвініны ў крамах.
Першая частка 2-мільярднага даляравага крэдыту, які расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін паабяцаў яшчэ ў сьнежні мінулага году, паступіла ў бюджэт Беларусі.
Аляксандар Ярмак, які займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, звольнены пастановай ураду за подпісам Міхаіла Мясьніковіча.
Цалкам адэкватныя людзі часам кажуць: маўляў, які ні ёсьць, але дэ-факта Лукашэнка «бацька нацыі», нічога тут ня зробіш – калі дажывем, будзем хадзіць каля ягоных помнікаў ды плявацца.
На Магілёўшчыне з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі неўзабаве пачнецца малочны экспэрымэнт. Ці чулі пра тое вяскоўцы? Ці ёсьць пэрспэктывы, што свойскае малако застанецца ў мэню гараджанаў?
Пасьля спыненьня працы 1 ліпеня аднавілі працу ня больш за 30% пратэстоўцаў, распавяла Свабодзе актывістка аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч.
Аляксандар Лукашэнка дазволіў аддаваць зямельныя ўчасткі ў межах кітайска-беларускага парку ў прыватную ўласнасьць інвэстарам
У адказ на рашэньне беларускіх уладаў абмежаваць імпарт украінскіх кандытарскіх вырабаў асацыяцыя «Укркондпром» прапануе прыняць такія ж меры да беларускіх малочных прадуктаў.
Сярэдні заробак па выніках гэтага году ў Беларусі павінен скласьці 623,2 даляра ЗША, а ў наступным — павялічыцца да 658 даляраў. Чаму большасьць людзей у рэгіёнах атрымлівае нашмат меней за сярэдні беларускі заробак?
У Горадні не адразу сустрэнеш чалавека, які атрымлівае сярэдні статыстычны заробак. Паводле афіцыйных дадзеных, гэта 5 мільёнаў 858 тысяч рублёў. Шмат хто з гарадзенцаў наагул ня верыць дзяржаўнай статыстыцы і кажа, што ўлады папросту маніпулююць лічбамі.
Паводле Льва Марголіна, прычына палягае ў тым, што прадпрыемствы вымушаныя штомесяц браць крэдыты пад высокія працэнты.
Цэньнікі на нафтапрадукты не мяняліся сёлета амаль паўгоду, хоць курс рубля мяняўся, а фінансавы стан беларускіх НПЗ ня самы лепшы.
Сёлета гэта першае падаражэньне. У 2011 годзе паліва даражэла ледзь ня кожны месяц — 11 раз за год, у 2012 — 4 разы, а летась — 5 разоў.
Маскоўскі гарадзкі суд прызнаў незаконным падаўжэньне тэрміну хатняга арышту былога генэральнага дырэктара «Уралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра. Ён абвінавачваецца ў злоўжываньні паўнамоцтвамі.
Беларусь па колькасьці насельніцтва займае 92-е месца ў сьвеце, 16-е – сярод эўрапейскіх дзяржаваў, 5-е – сярод краін СНД. На пачатак 2014 году ў Беларусі налічвалася 9 млн 468 тыс. чалавек.
Расея прыгразіла «сур'ёзнымі наступствамі», якія чакаюць Украіну, Грузію і Малдову пасьля падпісаньня імі 27 чэрвеня партнэрскіх пагадненьняў з Эўрапейскім Зьвязам.
У Беларусі можа парушыцца завядзёнка, паводле якой існуе неафіцыйная забарона на продаж пэўнай прадукцыі рэгіёну за ягонымі тэрытарыяльнымі межамі.
Вытворцы малака Магілёўскай вобласьці атрымалі права самастойна вызначацца з цаной і пакупнікамі сваёй прадукцыі.
На скачок катыровак паўплывалі доўгачаканыя добрыя дадзеныя аб узроўні занятасьці.
Прадпрымальніка з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса вызвалілі з-пад варты, і ён цяпер знаходзіцца дома.
30 чэрвеня Ігар Жылін быў звольнены за пасады, а паводле афіцыйна не пацьверджаных паведамленьняў ён быў арыштаваны 1 ліпеня і зьмешчаны ў СІЗА.
У Магілёве гандляроў на буйных рынках у параўнаньні з папярэднім днём паболела, аднак ня ўсе працоўныя месцы занятыя.
Празь дзьве гадзіны мама патэлефанавала і радасна паведаміла, што трубу парамантавалі. Можа, у гэты момант я асэнсаваў, што ў краіне ўсё сур'ёзна.
2 ліпеня бальшыня гомельскіх прадпрымальнікаў з рынкаў Цэнтральнага, Давыдаўскага ня выйшлі на працу. Каля паловы дробных гандляроў не працавалі на Прудкоўскім рынку.
Дзяржава адпусьціла цэны на хлеб і яйкі. Міністэрства эканомікі адмовілася ад рэгуляваньня адпускных цэнаў на іх.
У сераду бальшыня прадпрымальнікаў, якія абвясьцілі страйк 1 ліпеня, зноў ня выйшлі на працу. Павільёны і палаткі на рэчавых рынках Горадні, Віцебску, Воршы, Горадні зачыненыя.
Сярод эўрапейскіх спажыўцоў расейскага газу няма роўнасьці. Чаму адны за яго плаціць таньней, а іншыя - даражэй?
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі.
1 ліпеня многія прадпрымальнікі ў розных рэгіёнах ня выйшлі на працу, шмат месцаў на рынках пустуе. Сытуацыю аналізуюць лідэры прадпрымальніцкага руху.
Прадпрымальнікі спынілі працу, але ці надоўга — сказаць ня могуць.
Бальшыня гарадзенскіх прадпрымальнікаў не заплацілі падаткі за ліпень і зь сёньняшняга дня ня выйшлі на працу. Яны кажуць, што ўлады ім не даюць працаваць, паколькі патрабуюць дакумэнты, якія ўзяць няма адкуль.
У Магілёве прадпрымальнікі двух найбуйнейшых рынкаў — Віленскага і Грабянёўскага — ня выйшлі на працоўныя месцы.
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус заявіў Свабодзе: «Мы будзем стаяць, пакуль прэзыдэнт нас не пачуе».
Яны так і не дачакаліся адказу ад Аляксандра Лукашэнкі, якому накіравалі калектыўны ліст 5 чэрвеня — пасьля папераджальнага аднадзённага страйку.
Загрузіць яшчэ