ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, адкрыцьцё сумеснай выставы з музэйных фондаў Беларусі і Расеі, прысьвечанай 70-м угодкам вызваленьня Беларусі ад нацысцкай акупацыі. Пачатак у 10.45.
Менская вобласьць, сьвяточнае мерапрыемства, прысьвечанае 70-м угодкам вызваленьня Беларусі ад нацысцкай акупацыі і фіналу «Маратону памяці» па ваенна-гістарычных помніках Беларусі. Сьвята арганізаванае распрацоўшчыкамі знакамітай у сьвеце кампутарнай гульні World Of Tanks. Чакаецца, што на мерапрыемства зьбярэцца 4 тысячы аматараў гэтай гульні. Яно пройдзе ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна». Час правядзеньня – з 11.00 да 16.00.
Браслаў, Замкавая гара, фэстываль «Жывое Неба Браслава». Пачатак у 17.00.
Будслаў, урачыстасьці ў гонар здабыцьця Будслаўскай іконы Божай Маці.
Астана (Казахстан), пасяджэньне савету міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1776 — прынятая Дэклярацыя Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Мы сыходзім з той відавочнай ісьціны, што ўсе людзі створаныя роўнымі і надзеленыя іх Творцам пэўнымі неад’емнымі правамі, да ліку якіх належаць жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця. Для забесьпячэньня гэтых правоў людзьмі засноўваюцца ўрады, якія атрымліваюць свае законныя паўнамоцтвы са згоды кіраваных. У выпадку, калі якая-небудзь форма ўраду робіцца згубнай для саміх гэтых мэтаў, народ мае права зьмяніць або скасаваць яе і заснаваць новы ўрад, заснаваны на такіх прынцыпах і формах арганізацыі ўлады, якія, як яму ўяўляецца, найлепшым чынам дадуць людзям бясьпеку і шчасьце.
З Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША
1848 — выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса.
Камуністы адкрыта заяўляюць, што іх мэты могуць быць дасягнутыя толькі шляхам гвалтоўнага зрынаньня ўсяго існага грамадзкага ладу. Хай паноўныя клясы трасуцца перад Камуністычнай Рэвалюцыяй. Пралетарам няма чаго ў ёй губляць акрамя сваіх ланцугоў. Набудуць жа яны ўвесь сьвет.
Камуністычны маніфэст
1950 — У эфір выходзіць радыёстанцыя «Вольная Эўропа».
2008 — выбух у Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці. Пацярпелі каля 50 чалавек, па абвінавачваньні ва ўчыненьні выбуху ў 2011 годзе былі асуджаныя Ўладзіслаў Кавалёў і Дзьмітры Канавалаў, якія былі расстраляныя ў 2012 годзе.
У гэты дзень нарадзіліся:
1807 — Джузэпэ Гарыбальдзі, народны герой Італіі.
Свабода не здраджвае тым, хто за яе змагаецца!
Джузэпэ Гарыбальдзі
1902 — Мэер Ланскі, ураджэнец Горадні, адзін з самых знакамітых босаў амэрыканскай мафіі.
1904 — Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
1922 — Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
ЗША. Дзень незалежнасьці
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Калода картаў. 4 ліпеня 1862 Чарльз Доджсан упершыню распавядае гісторыю пра Алісу