Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнілі кіраўніка кітайска-беларускага парку


Аляксандар Ярмак, які займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, звольнены пастановай ураду за подпісам Міхаіла Мясьніковіча.

Аляксандар Ярмак, які займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, звольнены пастановай ураду за подпісам Міхаіла Мясьніковіча.

Паводле дакумэнту, Ярмака звольнілі на падставе Працоўнага кодэксу «паводле пагадненьня бакоў».

Ярмака прызначылі на пасаду ў верасьні 2012 году. Раней ён быў намесьнікам старшыні Менскага аблвыканкаму.

Асноўная задача адміністрацыі парку — стварэньне ўмоваў для інвэстыцыяў і рэгістрацыя рэзыдэнтаў.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк плошчай каля 80 кв. км ствараецца ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў у чэрвені 2012 году. Паводле новага ўказу ад 30 чэрвеня гэтага году парк атрымаў назву «Вялікі камень». Закладка першага каменя ў «Вялікі камень» адбылася 19 чэрвеня ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці. У цырымоніі ўзялі ўдзел чыноўнікі Беларусі і КНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG