Краіны Эўразвязу ўхвалілі на сустрэчы ў Брусэлі захады ў абмежаваньні доступу расейскіх банкаў на фінансавыя рынкі, абмежаваньні супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры, а таксама забарону на гандаль зброяй і таварамі двайнога прызначэньня
Паводле падлікаў часопісу The Economist такую суму складаюць страты расейскага фондавага рынку. Гэта эквівалентна прыкладна 7 тысячам даляраў на кожнага грамадзяніна Расеі.
На гарадзенскіх рынках сярод большасьці прадпрымальнікаў пануе пэсымістычны настрой у зьвязку з новымі правіламі гандлю. Многія лічаць, што каля паловы гандляроў у хуткім часе павінна будзе зьмяніць прафэсію. Што рабіць і як быць у гэтай сытуацыі, пераважная бальшыня папросту ня ведае — проста чакаюць, што будзе далей.
Яшчэ ў траўні першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка заяўляў, што цікавасьць да «Гродна Азота» праявілі чатыры расейскія кампаніі — «Роснефть», «Еврохим», «Газпром» і адно ўральскае прадпрыемства.
Экспарт беларускай цяжкой тэхнікі ў Расею падае, нягледзячы на ўведзеную ў Расеі забарону закупляць яе для дзяржаўных патрэбаў па-за межамі Эўразійскага саюзу.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Ён загнаў сябе ў сытуацыю, калі кожны крок кепскі», – Леанід Неўзьлін, экс-акцыянэр ЮКАСу, лічыць, што Расею можа выратаваць толькі сыход Пуціна ад улады.
Міжнародны арбітражны суд у Гаазе вынес рашэньне на карысьць былых акцыянэраў нафтавай кампаніі ЮКАС і прысудзіў ім кампэнсацыю за захоп і продаж актываў кампаніі ў памеры 50 мільярдаў даляраў.
Ад 1-га жніўня кампанія «Белтэлекам» падвышае плату за карыстаньне паслугамі электрасувязі. Тарыфы на некаторыя паслугі павялічацца на 25%.
28 ліпеня ўступіла ў сілу забарона на ўвоз у Расею малака і малочнай прадукцыі ўкраінскай вытворчасьці.
Урад Беларусі спрасьціў доступ на беларускі рынак для вытворцаў з Украіны. 24 ліпеня прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч падпісаў пастанову № 719, якая здымае абмежаваньні для доступу на беларускі рынак тавараў з краінаў — сябраў Дамовы аб зоне свабоднага гандлю.
Кантрольны пакет акцый Менскага завода колавых цягачоў хутка прададуць расейцам.
Імпартэраў насьцярожылі некаторыя пункты ўказу прэзыдэнта № 361 «Аб асобных пытаньнях падаткаабкладаньня, бухгальтарскага ўліку, пераацэнкі маёмасьці і арэнднай платы».
Справу былога дырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава перадалі ў пракуратуру. Між тым былыя працаўнікі прадпрыемства сумняваюцца ў ягонай віне.
У адказ на ўвядзеньне Беларусьсю ліцэнзаваньня ўкраінскага піва, кандытарскіх вырабаў і асобных гатункаў макароны Ўкраіна ўвяла 55-адсоткавае мыта на беларускую кандытарскую й малочную прадукцыю. Як паўплывала на ўзаемны гандаль увядзеньне Ўкраінай пошлін на беларускія малочныя прадукты?
Афрыканскую чуму сьвіней выявілі на найбуйнейшай сьвінафэрме ў Літве. Будзе зьнішчана 20 000 сьвіней.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў сытуацыю па ўвядзеньні мыта на некаторыя ўкраінскія тавары, якія паступаюць на тэрыторыю Беларусі, і захады ў адказ з боку Ўкраіны.
22 ліпеня ўступіў у сілу новы закон «Аб дзяржаўным рэгуляваньні гандлю і грамадзкага харчаваньня ў Рэспубліцы Беларусь». Якім чынам Мінгандаль будзе ажыцьцяўляць гэтае дзяржаўнае рэгуляваньне, наколькі яно адпавядае рынкавым прынцыпам і ці застанецца ў чыноўнікаў магчымасьць уплываць на спажывецкія цэны?
Ініцыятыва беларускіх уладаў забараніць пасуткавую арэнду кватэр ставіць пад пагрозу бізнэс 800 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній толькі ў Менску.
Суд у Баранавічах аштрафаваў актывіста прадпрымальніцкага руху Мікалая Чарнавуса на 4,5 млн рублёў. Чарнавуса прызналі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.
Эканаміст Леанід Заіка камэнтуе адстаўку міністра фінансаў Андрэя Харкаўца.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра фінансаў Андрэя Харкаўца.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У артыкуле, апублікаваным у газэце The Sunday Times, Кэмэран заклікаў Эўропу «не саступаць сваім прынцыпам».
Бліц-агляд падзеяў дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
На гэтым тыдні швачкі гомельскай фабрыкі «8 Сакавіка» запатрабавалі ў дырэкцыі падвышэньня заробкаў. Да масавага страйку не дайшло — жарсьці ўдалося суняць цягам дзьвюх гадзінаў. Аднак пытаньні наконт узроўню заробкаў, эканамічнага стану прадпрыемства засталіся.
Крыніца пацьвердзіла, што былы старшыня канцэрну «Белнафтахім» Ігар Жылін затрыманы.
Як паведамляе «Нямецкая хваля», пра гэта Мэркель сказала ў ходзе прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне ў пятніцу.
Уладзімер Някляеў — былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі — заявіў «Свабодзе» пра трагедыю ў небе Данбасу:
Такі арыгінальны метад кантролю працы дылерскіх цэнтраў за межамі Беларусі прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускія эканамічныя суды заваленыя справамі пра эканамічную няздатнасьць суб’ектаў гаспадараньня. Чаму недзяржаўныя структуры не вытрымліваюць выпрабаваньня рынкавым сацыялізмам?
Яраслаў Раманчук: «Наступствы антырасейскіх санкцыяў толькі пачынаюцца. Хутка гэтая машына закруціцца на ўсю моц».
Пашырэньне санкцыяў, скіраваных на Расею, з боку ЗША і Эўразьвязу, пра якія аб’явілі ўвечары 16 ліпеня, ужо сёньня адмоўна адбіліся на расейскім рынку.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Некаторыя рэсурсы паведамілі, што згублены апарат можа каштаваць ад аднаго да чатырох мільёнаў даляраў. Вайсковы экспэрт Аляксандр Алесін лічыць гэтую лічбу неверагоднай.
З 16 ліпеня стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зьніжаецца да 20,5% гадавых. Аналітыкі падкрэсьліваюць: зьмяншэньне стаўкі рэфінансаваньня звычайна цягне за сабой і зьніжэньне працэнтных ставак на банкаўскія ўклады ў беларускіх рублях.
Пошліны ўведзеныя ў адказ на дыскрымінацыйныя і несяброўскія дзеяньні Беларусі ў адносінах да ўкраінскіх вытворцаў напояў і прадуктаў харчаваньня. Яны будуць дзейнічаць да 2017 году.
Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што неэфэктыўныя сельгаспрадпрыемствы будуць прыватызаваныя, калі на працягу паўгода не пачнуць працаваць бяз стратаў. Як на Гарадзеншчыне сяляне паставіліся да ідэі Лукашэнкі?
Наколькі якасная беларуская нафта? Ці ёсьць пэрспэктывы пашырэньня здабычы? Як на нафтавай галіне Беларусі адбіліся амэрыканскія эканамічныя санкцыі?
У Веткаўскім раёне ў памежных з Расеяй вёсках жыхары масава забіваюць сьвіней. У асобных гаспадароў акалелых парсюкоў спальваюць.
Неэфэктыўныя сельгаспрадпрыемствы, якія цягам паўгода не пазбавяцца ад стратаў, будуць прыватызаваныя, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 ліпеня.
У панядзелак 14 ліпеня, мясцовыя жыхары плянуюць правесьці першы пікет супраць заплянаванага будаўніцтва.
Чакаецца, што новы гандлёвы цэнтар і гатэль Хілтан стануць цэнтрам прыцягненьня, прычым ня толькі для аматараў шопінгу, але і для дзелавых людзей.
Віцебск стаў першым абласным цэнтрам, дзе зьявіўся аб’ект сусьветна вядомай сеткі рэстарацыяў. Гэтай падзеі тут чакалі некалькі гадоў.
Загрузіць яшчэ