Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах прадпрымальнікі абвясьцілі страйк

абноўлена

На рынку ў Баранавічах – пустата
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:27 0:00

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус заявіў Свабодзе: «Мы будзем стаяць, пакуль прэзыдэнт нас не пачуе».


1 ліпеня прадпрымальнікі ў Баранавічах абвясьцілі страйк. Яны патрабуюць сустрэчы з прэзыдэнтам і вырашэньня іх праблемаў.

Лідэр прадпрымальніцкага руху Баранавічаў Мікола Чарнавус зазначыў Свабодзе, што 1 ліпеня ў горадзе не працуюць прадпрымальнікі рэчавых рынкаў:

Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус

«На калгасным рынку прыступіць да працы толькі мясны адзьдзел і лаўкі гародніны, у якіх памідоры псуюцца. Усе астатнія не працуем і зьбіраемся а 10-й гадзіне на рынку. Ніхто не жадае ў ярмо ўлазіць. Нас падманулі. Атрымліваецца, што 3 мільёны аддай штомесяц, але ты грошы ня вернеш. І як дапрацаваць да 1 сакавіка так? Толькі дзяржаве грошы, а табе — не. Народ ня пойдзе на гэта. Таму сёньня амаль у ста працэнтаў прадпрымальнікаў будуць зачыненыя ралеты».

— Чаго вы дабіваецеся страйкам, якіх саступак ад уладаў хочаце?

— Няхай зробяць так, як у Расеі. Не патрэбная ні накладная, ні сэртыфікат. Увайшлі ў Мытны саюз, падпісалі паперы, атрымліваецца, што зь беларусаў пытаюць, а з астатніх — не. Ну павінен жа пастаўшчык даваць сэртыфікат, але ж ня мы мусім гэта рабіць. З нас так усе грошы выцягнуць.

— А калі да вас ня прыслухаюцца, то што чакае ваш бізнэс?

— Яны павінны прыслухацца! Прайшло ўжо 9 гадоў, як прэзыдэнт не сустракаецца з прадпрымальнікамі. Ён ня ведае іх лёс... А мы будзем стаяць, пакуль ён нас не пачуе і ня сустрэнецца з намі. Пойдзем вось у гарвыканкам у адзьдзел эканомікі заяўляць вось гэты варыянт.

—Патлумачце звычайнаму чалавеку, чаму прадпрымальнікі незадаволеныя, зь якімі праблемамі вы сутыкнуліся.

— Атрымліваецца так, што калі я заўтра паеду ў Маскву і калі мяне спыняць па дарозе назад , то забяруць увесь тавар. І ўсё гэта па законе. Атрымліваецца, што я патрачу грошы, а ў мяне тавар забяруць. Гэта такі вось рэкет. Але калі я раптам з гэтым таварам прыеду, то павінен ісьці ў адзьдзел сэртыфікацыі з накладной. І ўявіце, якія я грошы павінен заплаціць. Напрыклад, я прывёз 20 адзінак і вось на кожную адзінку я павінен зрабіць сэртыфікат. І аддай 500 тысяч, да прыкладу... А калі ў чалавека 200, ці 300 найменьняў, то ўявіце, якія сумы мы губляем.

— То бок, давядзецца зьмяншаць свой асартымэнт?

— Калі зьменшыць асартымэнт, то попыту ня будзе, значыць нічога і не заробіш. Будзеш стаяць арэнду плаціць, падатак плаціць, а сам нічога ня будзеш мець. Раней раскулачваньне было сялян, цяпер прыйшло да прадпрымальнікаў.

— Ці падтрымаюць ваш пратэст прадпрымальнікі іншых рэгіёнаў Беларусі?

— На Гомельшчыне будуць страйкаваць, ведаю. Там толькі 10 працэнтаў прадпрымальнікаў заплацілі падатак. У Гомелі пратэстная сытуацыя яшчэ лепшая, чым у Баранавічах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG