Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея нарэшце знайшла для Беларусі 450 мільёнаў даляраў крэдыту


Першая частка 2-мільярднага даляравага крэдыту, які расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін паабяцаў яшчэ ў сьнежні мінулага году, паступіла ў бюджэт Беларусі.

Першы транш складае 450 млн даляраў, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Гэта прадугледжана пагадненьнем паміж урадамі Беларусі і Расеі, якое падпісана 31 студзеня 2014 году.

Чаму гэты крэдыт так доўга ішоў у Беларусь і калі яна атрымае астатнія грошы?

«Гэтае пытаньне трэба задаваць Мінфіну Расеі. Але гэта ўрадавы крэдыт зь бюджэту РФ, таму забраць з пэўных яго артыкулаў, зьменшыць выдаткі і аддаць у выглядзе крэдыту — гэта праблематычна. Таму трэба правесьці ўдакладненьне бюджэту, прыняць нарматыўны акт, трэба дакумэнтальна завяршыць усе заканадаўчыя патрабаваньні», — патлумачылі карэспандэнту Свабоды ў прэс-службе Мінфіну Беларусі.

У зьвязку з затрымкай гэтага крэдыту ў чэрвені было вырашана, каб расейскі банк ВТБ даў Беларусі 2-мільярдны брыдж-крэдыт, перш чым паступяць сродкі ад ураду Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG