Ад сёньня аўтамабільнае паліва падаражэла на 5-6 працэнтаў. Новыя кошты выглядаюць так:
АІ-92 (К5) — 9 300 рублёў за літар (раней 8 800)
АІ-95 (К5) — 10 000 рублёў за літар (раней 9500)
Дызэльнае паліва (К3) — 10 100 рублёў за літар (раней 9600)
Дызэль «Еўра 5» — 10 300 рублёў за літр (раней 9800). Апошні раз паліва даражэла напярэдадні новага году — 28 сьнежня 2013.
Сёлета гэта першае падаражэньне. У 2011 годзе паліва даражэла ледзь ня кожны месяц — 11 разоў за год, у 2012 — 4 разы, а летась — 5 разоў.