Пра гэта паведаміла выданьне «Наша Ніва».
У Бэрліне і Дрэздэне паказалі прэм’еру спэктакля Ўладзімера Шчэрбаня «P for Pischevsky». Спыталіся ў удзельнікаў, як ім было працаваць над такой складанай тэмай і што найбольш уразіла. Даведаліся, чаму гісторыя галоўнага героя — пра нас усіх.
На пляцоўцы будуць праходзіць розныя культурніцкія ініцыятывы, у тым ліку выставы і канцэрты.
Падзеі 16 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Улады Італіі паведамілі аб прадухіленьні кібэратак на «Эўравізію». Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на італьянскую паліцыю. Да нападаў датычныя прарасейская групоўка Killnet і яе падразьдзяленьне Legion, упэўненыя ў італьянскіх праваахоўных органах.
Міністар культуры Анатоль Маркевіч прэзэнтаваў калектыву Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы новага кіраўніка — Ганну Галінскую.
Як адзначылі сваякі філёзафа, у кнізе «Свабода і мысьленьне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасьці» некаторыя тэксты аказаліся прарочымі, яны нібыта прадбачылі падзеі 2020 году.
Украінскі гурт Kalush Orchestra зь песьняй «Стэфанія» перамог у песенным конкурсе «Эўравізія», які сёлета праходзіў у італьянскім Турыне.
У чацьвер, 12 траўня, у праскай кнігарні-кавярні-вінатэцы «Božská lahvice» адбыліся дзьве прэзэнтацыі новых кніг выдавецтва «Вясна».
Беларускі Свабодны тэатар плянуе прадстаўляць батальён Каліноўскага на міжнародных культурных пляцоўках з мэтай збору сродкаў і закупкі абсталяваньня для аказаньня дапамогі ў яго дзейнасьці, паведаміў у сваім Фэйсбуку сузаснавальнік тэатру Мікалай Халезін.
Новая кнігарня выдавецтва «Янушкевіч» адкрыецца 16 траўня па адрасе вул. Зьмітрука Бядулі, 6 у Менску і будзе насіць назву «Кнігаўка».
Галоўная беларуская традыцыйная страва — дранікі — хутка атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
Нашым госьцем сёньня паэт і праваабаронца Сяржук Сыс. Аўтар кніг вершаў «Стрэмка» (2011) і «Павук» (2014), сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і праваабарончага цэнтру «Вясна», афіцыйна зьліквідаваных уладамі. Празь перасьлед быў змушаны пакінуць Беларусь.
Зь менскай выставы зьнялі карціны асобных мастакоў, горадзенскую закрылі. Творцы лічаць, што такім чынам прасоўваецца расейскі парадак дня.
Радыё Свабода публікуе фрагмэнты другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў, які называўся Старым горадам.
Ці змогуць беларусы глядзець навінкі ўсясьветнага кіно пасьля таго, як вядучыя замежныя кінастудыі пакінулі расейскі і беларускі рынак? Запыталіся ў кінааглядальніка Тараса Тарналіцкага.
Перад галасаваньнем за ляўрэатаў прэміі каманда кінакрытыкаў і кіназнаўцаў прагледзела вялікую падборку беларускіх фільмаў за 2019 і 2020 гады.
У Таліне адбылася прэм’ера расейска-эстонскага фільму «Minsk» пра падзеі жніўня 2020 году ў беларускай сталіцы. Стужка расказвае пра першыя пратэсты.
Інсталяцыю з дрэва паставілі ў цэнтры ўкраінскай сталіцы.
Знакаміты ірляндзкі гурт U2 даў у нядзелю, 8 траўня канцэрт у кіеўскім мэтро. Лідэр гурту Бона і бэк-вакаліст Эдж сыгралі на станцыі «Крашчацік».
Сёньняшняя наша госьця — беларуска-украінская паэтка Іна Снарская. Яна нарадзілася ў Полацку, але ўжо трыццаць пяць гадоў жыве ў Палтаве. Аўтарка паэтычных зборнікаў «Пацеркі», «Пачакай, мая птушка…», «Лясная панна», «Кветка гарынь», «Дзьве зямлі — дзьве долі», «Верасовыя песьні зары» ды іншых.
Наста Кудасава, ляўрэатка Прэміі «Кніга году» (2016), прэміі імя Міхася Стральцова (2021), адказвае на пытаньне, ці магчыма пісаць вершы падчас вайны, прызнаецца, што цяпер не адчувае той еднасьці з народам, якую адчувала ў жніўні 2020 году, і тлумачыць, чаму зацікавілася ўдмурцкай літаратурай.
У апошні тыдзень красавіка Галіна Максімюк, беларуская аўтарка з Падляшша, правяла чатыры сустрэчы-прэзэнтацыі сваёй найноўшай кнігі «Słova na viêtrovi» сярод землякоў: у Беластоку, Бельску, Нарве і Кленіках. Гэта ўжо трэцяя яе кніга, напісаная на падляскай мове.
Аляксандра Гушча —вядомая беларуская ўдзельніца жаночых маршаў і маршаў людзей з інваліднасьцю ў 2020 годзе, запусьціла калектыўны дабрачынны арт-праект у падтрымку Ўкраіны пад назвай #ArtOborona.
Мясцовыя раёнкі выбухнулі буйствам фотарэпартажаў з адзначэньня дзяржаўнага сьвята да дня працы. Пры гэтым напярэдадні сьвята ў Беларусі арыштавалі лідараў незалежных прафсаюзаў і зьмясьцілі іх у СІЗА КДБ. Сабралі для вас некалькі момантаў таго, як падалі гэты дзень раённыя выданьні.
З 27 красавіка па 1 траўня ў Дрэздэне праходзіў фэстываль «Побач», дзе сустрэліся незалежныя беларускія творцы, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму празь перасьлед. Пагутарылі з удзельнікамі, даведаліся, як тварыць падчас вайны і чаму гэта важна.
Аліна Нагорная і Ігар Случак ўжо некалькі гадоў змагаюцца з дыскрымінацыяй паводле моўнай прыкметы ў Беларусі. Грамадзкія актывісты плянуюць вучыць беларусаў змаганьню за свае моўныя правы, каб беларуская мова актыўна выкарыстоўвалася ва ўсіх сфэрах і не цярпела ад абмежаваньняў.
Мэр Бучы Анатоль Федарук паведаміў, што на 85-м годзе жыцьця памерла вядомая ва Ўкраіне мастачка-шасьцідзясятніца Любоў Панчанка.
Амэрыканская акторка Анджэліна Джалі прыбыла ва Ўкраіну ў суботу з гуманітарнай місіяй, паведаміла прэс-служба Украінскай чыгункі.
Паразмаўлялі зь беларускім фатографам Паўлам Крычко, які асьвятляў пратэсты ў Беларусі, а цяпер здымае ўкраінскіх уцекачоў, расказвае іх гісторыі і стварыў партрэт Пуціна, сабраны з фатаздымкаў загінулых людзей і зруйнаваных гарадоў.
Украінская архітэктарка, гісторык архітэктуры Яўгенія Губкіна расказала, як расейскія войскі наўмысна зьнішчаюць цывільную інфраструктуру і людзей і чаго яна чакае ад беларусаў пасьля таго, як з тэрыторыі Беларусі абстрэльвалі ўкраінскія гарады.
З Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску ўжо звольнілі як мінімум чатыры чалавекі.
Кнігі «Галасы Беларусі — 2020» і «Галасы Беларусі — 2021» — аб тым, што было зусім нядаўна, што перажываў амаль кожны жыхар краіны. Праўда, для адных гэта ўжо гісторыя, а для іншых — рана, якая баліць.
Расейскія фільмы стаялі ў праграме фэстывалю «Час праўды», аднак кіргіскія ўлады не далі дазволу на паказ.
Нягледзячы на тое, што француская мова разам з ангельскай зьяўляецца дзяржаўнай у Канадзе, спрэчкі пра яе рэальны стан у краіне толькі абвастрыліся.
У маім падляскім дзяцінстве ў 1960-х незвычайна моцна зьдзіўляла мяне бабіна арыентацыя ў царкоўных сьвятах. Адкуль мая баба Марыя (1905–1967) ведала, калі выпадалі сьвяты з такімі таямнічымі назвамі, як Błahoviêščanie, Čestny Krest, Prečysta, Vvedienije?
Паразмаўлялі з мастачкай, якая даўно стварае работы пра беларускую культуру, сацыяльна-палітычныя падзеі, а цяпер і пра вайну ва Ўкраіне.
Макс Шчур, беларускі пісьменьнік, які жыве ў Празе, пераможца літаратурнай прэміі імя Гедройця, расказвае, як ён прадчуваў надыход вайны ва Ўкраіне, разважае пра пацыфізм і негвалтоўнасьць.
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч, вядомы сваімі эпатажнымі пэрформансамі, разьдзеўся перад расейскім павільёнам Біенале ў Вэнэцыі
Пасьля жніўня 2020 году вялікая колькасьць беларускіх музыкаў страціла магчымасьць выступаць у Беларусі. У канцы лютага 2022 году шмат для каго зь іх закрыўся і расейскі рынак.
Два беларускія дзяржаўныя тэатры бяруць удзел у фэстывалі ў самаабвешчанай «ЛНР» у разгар вайны Расеі ў супраць Украіны.
Freedom to Write Index за 2021 год зьмяшчае зьвесткі пра пісьменьнікаў, навукоўцаў і публічных інтэлектуалаў, якія ў 2021 годзе былі ў турме альбо пад вартай праз сваю пісьменьніцкую дзейнасьць або выяўленае іншым чынам права на свабоду выказваньня.
Анатолю Вярцінскаму было 90 гадоў.
Удзельнік вядомага гурта сярэдневяковай музыкі «Стары Ольса» Алесь Чумакоў распавёў, што прычынай здарэньня стала ўзгараньне праводкі. Спыніць агонь, і выратаваць хоць што-небудзь з інструмэнтаў не атрымалася, таму музыка зьвяртаецца па дапамогу, каб працягваць займацца сваёй справай.
Журналіст Беларускай службы Радыё Свабода, гісторык і літаратар Сяргей Абламейка зьвярнуўся з адкрытым лістом да расейскага пісьменьніка Барыса Акуніна.
Журналист белорусской службы Радио Свобода, историк и литератор Сергей Абламейко обратился с открытым письмом к российскому писателю Борису Акунину.
Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» адказаў на пытаньне абаронцы беларускай мовы Ігара Случака, чаму прадпрыемства не пазначае сваю прадукцыю па-беларуску.
Набірае абароты рэканструкцыя 850-гадовага Сабору Божай Маці ў Парыжы, пэрліны гатычнай архітэктуры, зьнішчанай тры гады таму падчас пажару.
За няпоўныя два месяцы вайны расейскія войскі зьнішчылі ўжо дзьве сотні помнікаў гісторыі і культуры ў суседняй Украіны, і гэты сьпіс яшчэ няпоўны.
Загрузіць яшчэ