Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянская паліцыя: у галасаваньне на «Эўравізіі» ўмешваліся расейскія хакеры


Украінскі Kalush Orchestra пасьля перамогі ў конкурсе, Турын (Італія), 14 траўня 2022
Украінскі Kalush Orchestra пасьля перамогі ў конкурсе, Турын (Італія), 14 траўня 2022

Улады Італіі паведамілі аб прадухіленьні кібэратак на «Эўравізію». Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на італьянскую паліцыю. Да нападаў датычныя прарасейская групоўка Killnet і яе падразьдзяленьне Legion, упэўненыя ў італьянскіх праваахоўных органах.

У ноч правядзеньня песеннага конкурсу ў тэлеграм-канале Killnet зьявілася абразьлівае паведамленьне аб удзельніках з Украіны. Прадстаўнік хакерскай групы не адказаў на пытаньне «Настоящего времени» аб магчымай датычнасьці да кібэратакі.

Па дадзеных паліцыі Італіі, напады на сеткавую інфраструктуру адбыліся падчас паўфіналу 10 траўня і фіналу конкурсу ў ноч з 14 на 15 траўня. Аднак іх удалося прадухіліць.

11 траўня кібэратаку зазналі сайты Міністэрства абароны, Сэнату і іншых ведамстваў Італіі, адказнасьць за ўзломы ўзяла на сябе Killnet.

Украінскі гурт Kalush Orchestra перамог у фінале міжнароднага музычнага конкурсу «Эўравізія-2022». Песьня Stefania заняла першае месца пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня гледачоў, набраўшы 631 бал. Паводле адзнак журы, украінскі гурт быў 4-м. Расею сёлета не дапусьцілі да конкурсу за агрэсію супраць Украіны. Таксама ня брала ўдзелу ў сёлетнім конкурсе і Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG