Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане забаранілі паказ расейскіх фільмаў пра вайну на Данбасе і анэксію Крыма


Азамат Жаманкулаў
Азамат Жаманкулаў

Расейскія фільмы стаялі ў праграме фэстывалю «Час праўды», аднак кіргіскія ўлады не далі дазволу на паказ.

Пра гэта паведаміў міністар культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі Кіргізстану Азамат Жаманкулаў, пішуць Idel.realii.

Фэстываль арганізоўваў расейскі культурны цэнтар «Гармонія». У Бішкеку і Ошы яны плянавалі паказаць карціны «Крым», «Донбасс. Окраина», «Ополченочка» і іншыя.

Рэжысэр фільма «Донбасс. Окраина» Рэнат Даўлецьяраў — з расейскай Астрахані. Яго брат, банкір Барыс Даўлецьяраў жыве ў брытанскім Лёндане. Ваенную драму «Донбасс. Окраина» здымалі ў анэксаваным Крыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG