Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартаваў набор на онлайн-курсы абароны беларускай мовы «Акадэмія Ў»


Онлайн-курсы «Акадэмія Ў»
Онлайн-курсы «Акадэмія Ў»

Аліна Нагорная і Ігар Случак ўжо некалькі гадоў змагаюцца з дыскрымінацыяй паводле моўнай прыкметы ў Беларусі. Грамадзкія актывісты плянуюць вучыць беларусаў змаганьню за свае моўныя правы, каб беларуская мова актыўна выкарыстоўвалася ва ўсіх сфэрах і не цярпела ад абмежаваньняў.

Ігар Случак і Аліна Нагорная праводзяць набор на онлайн-курс «Акадэмія Ў». Ён стартуе ў траўні, а дакладная дата вызначыцца пасьля завяршэньня набору слухачоў.

«Беларускай мовы ў Беларусі больш не становіцца, дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце працягваецца. Па-беларуску ўсё яшчэ немагчыма аформіць картку, атрымаць адукацыю, уладкавацца на працу, замовіць тавары з онлайн-крамы. Беларуская мова сама па сабе ня зьявіцца ў заканадаўстве, на шыльдах, у крамах, на старонках сайтаў, у справаводзтве дзяржаўных устаноў, у спорце і г.д.», — кажуць Нагорная і Случак.

Курс навучыць разьбірацца ў моўнай палітыцы, а таксама прасоўваць зьмены ў заканадаўства і «дасылаць 5 зваротаў за хвіліну».

Колькасьць месцаў абмежаваная. Запісацца на онлайн-курс можна па спасылцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG