Галоўная беларуская традыцыйная страва — дранікі — неўзабаве атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
Пытаньне аб наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці традыцыям прыгатаваньня і ўжываньня страў з таркаванай бульбы — дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі — разгледзелі 13 траўня на пасяджэньні Беларускай рэспубліканскай навукова-мэтадычнай рады ў пытанньях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.
Чальцы рады адзінагалосна прагаласавалі «за».
У Міністэрстве культуры адзначаюць, што перш чым вынесьці пытаньне на абмеркаваньне рады, арганізавалі дасьледаваньне і пераканаліся, што традыцыя прыгатаваньня страў з таркаванай распаўсюджана па ўсёй Беларусі — было зафіксавана 235 народных рэцэптаў.
Рашэньне аб уключэньні страваў з таркаванай бульбы ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў будзе прынятае найбліжэйшым часам, паабяцалі ў міністэрстве.