«Анджэліна Джалі прыбыла ва Ўкраіну з гуманітарнай місіяй і наведала львоўскі вакзал, дзе сустрэла пасажыраў эвакуацыйнага цягніка з Пакроўску», — сказана ў паведамленьні.
Да гэтага карыстальнікі сеткі актыўна абмяркоўвалі зьяўленьне знакамітай акторкі ў адной з львоўскіх кавярняў.
- Анджэліна Джалі — амбасадар добрай волі ААН. З пачатку маштабнага расейскага ўварваньня яна выказвала падтрымку Ўкраіне і ўкраінцам, якія былі вымушаныя пакінуць сваё жытло з прычыны вайны. У пачатку месяца яна наведала шпіталь у Італіі, дзе праходзяць лячэньне ўкраінцы.