Як адзначаюць арганізатары, «ІнБелКульт 2.0» стане «творчай пляцоўкай для розных музычных калектываў і шматлікіх культурніцкіх ініцыятываў у галіне тэатру, літаратуры, мастацтва, фатаграфіі ды гуманітарных навук».
Пляцоўка ўжо аб’яднала такія ініцыятывы, як «Вольны хор», Школа мастацтваў імя Міколы Равенскага, хор Concordia. Таксама ў плянах стварэньне Беларускай капэлы, моўных курсаў, правядзеньне сталых фотавыстаў і музычна-літаратурных сустрэч.
16 траўня ў Доме спатканьняў з гісторыяй на варшаўскай вуліцы Karowa, 20, адбудзецца прэзэнтацыя праекту.
У сустрэчы возьмуць удзел:
- Лявон Вольскі — музыка;
- Іван Касьцяхін — сымфанічны дырыгент;
- Вольга Падгайская — кампазытарка;
- Віталь Дарашук — музыка;
- Тацяна Галуза — музыка;
- Ася Смаляк — тэатральная артыстка;
- Васіль Дранько-Майсюк — аніматар культуры;
- Сьвятлана Зелянкоўская — акторка і сьпявачка;
- Крысьціна Дробыш — акторка;
- Тацяна Кандраценка — мастачка;
- Вольга Мжэльская — куратарка выставаў;
- Жэня і Юлія Канаплёвы-Лейдык — фатографы;
- Галіна Казіміроўская — дырыгентка;
- Ганна Радзеёўская — куратарка, кіраўніца Інстытуту Пілецкага ў Бэрліне;
- Аліна Коўшык — журналістка, сузаснавальніца Цэнтру беларускай салідарнасьці.
На прэзэнтацыі адбудуцца выступы выбітных дзеячаў беларускай культуры і размова аб стане беларускай культуры, шляхах яе захаваньня і разьвіцьця.