Дэлегацыю Злучаных Штатаў Амэрыкі на інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ўзначаліць міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры.
На цырымоніі інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага чакаюцца прэзыдэнты Вугоршчыны, Грузіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, а таксама прэм’ер-міністар Малдовы.
18 траўня спаўняецца 75 гадоў з пачатку дэпартацыі крымскіх татар. Дэпартаваным давалі ад некалькіх хвілін да паўгадзіны на зборы, пасьля чаго на грузавіках везьлі на чыгуначныя станцыі. Адтуль эшалёны пад канвоем адпраўляліся да месцаў высылкі ў Цэнтральную Азію.
Новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі верыць у вызваленьне Крыму ад расейскай акупацыі.
Як вырашыцца канфлікт паміж абраным прэзыдэнтам Украіны і большасьцю Вярхоўнай Рады? Якой будзе палітыка Зяленскага адносна Данбасу і Крыму?
Суд у чэскім горадзе Пардубіцы вынес прысуд вайскоўцу чэскай арміі Эрыку Эшту, які ў 2015 годзе нейкі час ваяваў на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў.
Суд у Кіеве адкрыў крымінальную вытворчасьць аб забароне выезду з Украіны ў дачыненьні да дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі. Аб гэтым паведамляецца на сайце суду.
Вярхоўная Рада Ўкраіны абвясьціла аб прыпыненьні дзейнасьці ўрадавай кааліцыі. Цягам месяца будуць фармаваць новую.
Украінская пісьменьніца Аксана Забужка была сёлета госьцем літаратурнага фэстывалю "Сьвет кнігі" ў Празе. Мы сустрэліся зь ёй у кулюарах фэстывалю і пагаварылі пра тое, якія працэсы прывялі ва Ўкраіне да абраньня прэзыдэнтам шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага.
Турыстычнае агенцтва Fantasy Tours разьмясьціла на сваёй старонцы рэкляму дзіцячага летніка Fantasy Camp у Крыме. Каб завабіць кліентаў, агенцтва паведамляе, што заезд у Крым будзе на аўтобусе праз Расею і ніякіх праблемаў ня будзе.
Папулярны ўкраінскі музыка зьбіраецца «зьнішчыць старую палітыку і стварыць палітыку новую».
Уладзімір Зяленскі — шосты прэзыдэнт у гісторыі Ўкраіны. Уступленьне на пасаду новага кіраўніка дзяржавы адпрацавана ў дэталях.
Бізнэсовец актыўна падтрымліваў Зяленскага як кандыдата ў прэзыдэнты, а пры Парашэнку не хацеў знаходзіцца ва Ўкраіне.
Украінскі паэт, празаік і музыкант Сяргей Жадан быў сёлета госьцем літаратурнага фэстывалю "Сьвет кнігі" ў Празе. Мы сустрэліся зь ім у кулюарах фэстывалю і пагаварылі пра тое, што адбываецца ва Ўкраіне пасьля абраньня прэзыдэнтам шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага.
Закон вызначае афіцыйны статус украінскай мовы ва ўсіх сфэрах жыцьцядзейнасьці дзяржавы.
Жыхары кантраляваных сэпаратыстамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны здаюць дакумэнты на расейскія пашпарты на некантралюемай Кіевам тэрыторыі краіны, не выяжджаючы ў Расею.
Раённы суд у Кіеве 13 траўня аштрафаваў абранага прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскі на 850 грыўняў за парушэньне выбарчага заканадаўства.
«Тэарэтычна гэта ў будучыні магчыма», — сказаў мітрапаліт Кіеўскі і Ўсяе Ўкраіны Эпіфаній.
У інтэрвію тэлеканалу Fox News адвакат Дональда Трампа заявіў, што ў яго склалася ўражаньне, што ён сутыкнецца ва Ўкраіне «з групай людзей, якія зьяўляюцца ворагамі прэзыдэнта (Трампа), а ў некаторых выпадках з ворагамі Злучаных Штатаў».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў, што 10 траўня прыйшоў ва ўпраўленьне спэцрасьсьледаваньняў Генпракуратуры і адказаў на дадатковыя пытаньні сьледчых аб падзеях Эўрамайдану.
Абраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі запісаў відэа, у якім заклікаў дэпутатаў Вярхоўнай Рады прызначыць інаўгурацыю на 19 траўня, гэта значыць праз 9 дзён.
Акцыя звалася «Несьмяротны Грут» у гонар супэргероя з коміксаў Marvel.
Ён пераконваў, што адразу пасьля здарэньня выпіў «карвалол і карвалдзін», а ўжо калі дапамог турыстам выбрацца з ракі, яны «пачаставалі настойкай». Маўляў, «выпіў яе грамаў 200, каб сагрэцца».
Улады Ўкраіны рассакрэцілі савецкую мэтадычку пра пасьляваенную цэнзуру.
Пра гэта заявіў дарадца новаабранага ўкраінскага прэзыдэнта па палітычных пытаньнях Дзьмітрый Разумкаў у эфіры тэлеканала «112 Украіна».
«Перамога над нацызмам 74 гады таму — гэта не падстава вадзіць паўбіраныя „палкінесьмяротных“ па ўсім сьвеце! Мы дыстанцыяваліся ад крамлёўскага „победобесия“».
Прадстаўніцтва Злучаных Штатаў Амэрыкі на інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага будзе найвышэйшага ўзроўню, паведаміў у інтэрвію расейскай службе BBC спэцыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША па пытаньнях Украіны Курт Уолкер.
Урад Украіны будзе прызнаваць несапраўднымі расейскія пашпарты, выдадзеныя ўкраінскім грамадзянам, якія жывуць на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях.
Падразьдзяленьні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны ўзмацнілі кантроль на мяжы, каб не дапусьціць уезду на ўкраінскую тэрыторыю прадстаўнікоў байкерскага руху «Начныя ваўкі».
Пракуратура прасіла аб арышце 45-гадовага Ўладзімера Рэгушы. Яго падазраюць у тым, што ён распачаў страляніну ў пабе праз канфлікт з былой дзяўчынай, якой быў вінны грошы.
Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны адкрыла крымінальную вытворчасьць у дачыненьні да старшыні Вярхоўнай рады Андрэя Парубія па рашэньні суду ў Кіеве. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на прэс-службу ведамства.
Кіроўца аўтамабіля ГАЗ-66, у выніку падзеньня якога ў Івана-Франкоўскай вобласьці загінулі беларускія турысты, знаходзіўся ў стане алькагольнага ап’яненьня.
Названыя імёны беларусаў, якія загінулі 6 мая ў Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны.
Грамадзянін Беларусі, ураджэнец Берасьця Іван Марчук асуджаны ва Ўкраіне на тры гады і адзін месяц пазбаўленьня волі за ўдзел ва ўзброенай бандзе, якая ўчыняла рэйдэрскія напады на прадпрыемствы, выкарыстоўваючы зброю.
Расея ператварылася ў палігон, на якім правяраецца эфэктыўнасьць новых «сацыяльных» вірусаў. Вось і фатаграфіі дзетак, апранутых у вайсковую форму часоў Другой сусьветнай вайны, з драўлянымі «калашнікавымі» у руках — гэта вынік пасьпяховага ўкараненьня аднаго з такіх вірусаў .
У эфіры ўкраінскага тэлеканала «Інтэр» зьявіліся ролікі, якія заклікаюць 9 траўня прыйсьці ў Кіеве на акцыю «Ніхто не забыты. Нішто не забытае», прысьвечаную памяці ўдзельнікаў Другой сусьветнай вайны.
Расея ня будзе ўдзельнічаць у слуханьнях Міжнароднага трыбуналу па марскім праве ў справе аб імунітэце ўкраінскіх ваенных судоў і членаў іх экіпажаў, захопленых Расеяй у Чорным моры ў лістападзе 2018 году. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла намесьніца міністра замежных справаў Украіны Алена Зеркаль.
Абраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пасьля анэксіі Крыму і агрэсіі на Данбасе, агульнай для Ўкраіны і Расеі засталася толькі дзяржаўная мяжа, і брацкімі іх адносіны назваць нельга. Што ж цяпер ва Ўкраіне агульнага з Расеяй? Апытаньне ў Кіеве.
Новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адрэагаваў на заяву расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна пра «агульнае грамадзянства».
Украіна пачала антыдэмпінгавае расьсьледаваньне аб некаторых будматэрыялах зь Беларусі Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны распачало антыдэмпінгавую працэдуру ў дачыненьні да паставак зь Беларусі газабэтонных блёкаў.
Прэс-служба абранага прэзыдэнта Ўкраіны заявіла, што жонка Ўладзіміра Зяленскага, Алена, набыла нерухомасьць у Крыме ў 2013 годзе, да расейскай анэксіі, у адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.
Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны абвясьціла афіцыйныя вынікі выбараў прэзыдэнта, згодна зь якімі новаабраным кіраўніком дзяржавы прызнаны актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі.
На адкрытай тэрыторыі Ровенскай атамнай электрастанцыі адбылося ўзгараньне трансфарматара, што прывяло да адключэньня трэцяга энэргаблёку.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка не пагадзіўся з прапановай Уладзіміра Зяленскага, які заменіць яго ў прэзыдэнцкім крэсьле, пра магчымасьць даваць украінскае грамадзянства грамадзянам Расеі.
Вайсковыя выдаткі ва Ўкраіне і шэрагу іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы рэзка вырасьлі ў 2018 годзе, у асноўным у адказ на меркаваныя пагрозы з боку Расеі.
Крымскія вытворцы вінаў папярэдзілі пра магчымае прыпыненьне вытворчасьці праз дэфіцыт бутэлек. Прычынай дэфіцыту называюць адмову аднаго з пастаўшчыкоў супрацоўнічаць з крымскімі кампаніямі праз санкцыі.
Нямецкая Свабодная дэмакратычная партыя вылучыла новыя ініцыятывы, закліканыя, на думку яе прадстаўнікоў, прывесьці да дээскаляцыі сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны і ўсталяваньня міру ў зоне канфлікту.
Расейскі тэлеканала НТВ заявіў аб запуску шоў з абраным прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Праграма называецца «Магія», яна была запісаная яшчэ ў 2011 годзе. Разам зь Зяленскім тэлешоў вядзе расейская акторка і вядучая Тацяна Лазарава.
Уладзімір Зяленскі, які, па папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, перамагае на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, павінен прыняць паўнамоцтвы прэзыдэнта Ўкраіны не пазьней за 1 чэрвеня.
Загрузіць яшчэ