Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеўскі суд адпусьціў на парукі падазраванага ў стральбе ў журналіста


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Абалонскі раённы суд Кіева адпусьціў на парукі народных дэпутатаў колішняга салдата-дабраахвотніка Ўладзімера Рэгушу, вядомага пад пазыўным «Санта», піша ўкраінская служба Радыё Свабода.

45-гадовага Ўладзімера Рэгушу, вэтэрана баявых дзеяньняў на Данбасе, падазраюць у тым, што ён параніў стрэлам у нагу журналіста тэлеканалу «Настоящее время» (супольны праект Радыё Свабода і «Голасу Амэрыкі») Ўладзімера Рунца. Пракуратура прасіла аб арышце Рэгушы, але яго ўзялі на парукі пяць дэпутатаў.

Рэгушу падазраюць у тым, што 5 траўня ён распачаў страляніну ў адным з кіеўскіх пабаў — распачатая крымінальная справа за «хуліганства з ужываньнем зброі». Паводле папярэдніх зьвестак, інцыдэнт зьвязаны не з журналісцкай дзейнасьцю Рунца, а з канфліктам Рэгушы зь ягонай былой дзяўчынай: сьцьвярджаецца, што ён быў вінны ёй буйную суму грошай і нібыта рэгулярна пагражаў. Дзяўчына адпачывала ў пабе з шэрагам знаёмых, у ліку якіх быў журналіст.

«У гэты момант былы патэлефанаваў, спытаў, дзе яна, і сказаў, што зараз прывязе грошы, — сьцьвярджае Рунец. — Замест грошай прывёз зброю, дастаў пісталет, страляў у паветра і пагражаў яе забіць. Пісталет заклінавала, тады ён дастаў з багажніка вінтоўку і пачаў паліць ва ўсіх гасьцей кавярні».

Рунец заяўляе, што спрабаваў угаварыць мужчыну прыбраць зброю, але сам быў паранены ў стапу. Яго праапэравалі, цяпер яго здароўю нічога не пагражае, але заплянаваныя яшчэ дзьве апэрацыі.

Журналіст Уладзімер Рунец
Журналіст Уладзімер Рунец
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG