Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі будзе надаваць увагу расьсьледаваньню забойства Шарамета


Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Уладзімер Зяленскі будзе акцэнтаваць увагу на расьсьледаваньні праваахоўнымі органамі нападаў на журналістаў, у тым ліку забойства Паўла Шарамета, заявіў дарадца новаабранага ўкраінскага прэзыдэнта па палітычных пытаньнях Дзьмітрый Разумкаў у эфіры тэлеканала «112 Украіна».

«Думаю, што так, гэта будзе ініцыявацца. У якой форме — мне сёньня гаварыць цяжка, таму што заканадаўча там ёсьць пэўныя абмежаваньні, але я думаю, што ініцыятыва прэзыдэнта ў гэтым пляне будзе», — сказаў Разумкаў.

Тэму забойства Шарамета Зяленскі ўздымаў падчас дэбатаў зь дзеючым прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам на стадыёне ў Кіеве 19 красавіка.

Павал Шарамет быў узарваны ў сваім аўтамабілі ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG