Дата дня
21 верасьня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень міру. Гэтую дату Генэральная Асамблея ААН абвясьціла ў 1981 годзе, задумаўшы такі дзень дзеля ўмацаваньня ідэалаў міру як унутры дзяржаваў і народаў, так і паміж імі.
Дзень у гісторыі
37 — рымскі сэнат абвясьціў цэзара Калігулу Айцом Айчыны.
1610 — войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву. На запрашэньне і са згоды ўраду (Сямібаяршчына) гарнізон РП пад камандай Станіслава Жалкеўскага ўвайшоў у горад і разьмяшчаўся там да 7 лістапада 1612 году.
1801 — замест зьліквідаванай Літоўскай была ўтвораная Горадзенская губэрня (існавала да 1921 г.).
1924 — пасьля расколу ў Беларускім грамадзянскім сходзе арганізуецца Часовая Беларуская Рада, якая аб’яднала вакол сябе «памяркоўныя элемэнты, што жадалі ляяльна супрацоўнічаць з польскай дзяржавай».
1933 — у Бэрліне распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу, які адбыўся 27 лютага 1933 году. Зь пяці абвінавачаных сваю віну прызнаў толькі Ван дэр Любэ. Суд вынес яму сьмяротны прысуд.
1943 — у Менску забіты кіраўнік нямецкай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі гаўляйтэр Вільгельм Кубэ.
1991 — у Армэніі прайшоў рэфэрэндум, на якім 99% выбарнікаў прагаласавалі за незалежнасьць краіны.
1998 — заснаванае радыё «Сталіца».
2022 — прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў мабілізацыю. Пачаліся масавыя ўцёкі расейцаў з краіны, пратэсты і падпалы ваенкаматаў, масавыя затрыманьні.
У гэты дзень нарадзіліся
1902 — Пётра Мiрановіч, беларускі мастак.
1903 — Язэп Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў часы Другой сусьветнай вайны ў Беларусі
1918 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік.
1921 — Міхась Бельскі, мастак-графік, ілюстратар беларускай літаратуры.
1923 — Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі (1969-1987).
1934 — Леанард Коэн, канадзкі сьпявак і кампазытар.
1953 — Віктар Альшэўскі, мастак.
1959 — Віктар Івашкевіч, палітычны дзяяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.
У памяці
1461 — Соф’я Гальшанская, князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, чацьвёртая і апошняя жонка караля Ягайлы.
1830 — Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
1860 — Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.
1975 — Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік, аўтар аповесьці «Міколка-паравоз».