Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў абвяшчае несапраўднымі выдадзеныя ўкраінцам пашпарты РФ


Урад Украіны будзе прызнаваць несапраўднымі расейскія пашпарты, выдадзеныя ўкраінскім грамадзянам, якія жывуць на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях. Пра гэта ў сераду заявіў прэм’ер-міністар Украіны Уладзімір Гройсман. Паводле яго, адпаведнае рашэньне ў сераду прыме ўрад Украіны.

Гройсман падкрэсьліў, што Кіеў ніколі ня будзе прызнаваць пашпарты грамадзян Расеі, выдадзеныя жыхарам Данбасу, і зьвернецца з такой самай просьбай да іншых краін.

Украінскі міністар у пытаньнях часова акупаваных тэрыторыяў і ўнутрана перамешчаных асобаў Вадзім Чарныш сёньня заявіў журналістам, што расейскія пашпарты, выдадзеныя ўкраінцам ў пунктах выдачы ў Растоўскай вобласьці, будуць прызнаныя несапраўднымі. Менавіта паводле коду органаў, якія выдалі пашпарты, украінскія ўлады будуць выяўляць такія дакумэнты, удакладніў Чарныш.

У прэс-службе Крамля, у сваю чаргу, заявілі, што Расея працягне выдаваць пашпарты жыхарам Данбасу, нават калі Кіеў ня будзе іх прызнаваць.

  • У канцы сакавіка ў Расеі ўступіў у сілу закон аб спрошчанай выдачы пашпарта жыхарам дзяржаваў са складаным грамадзка-палітычным і эканамічным становішчам або ўзброенымі канфліктамі на тэрыторыі.
  • 24 красавіка атрыманьне грамадзянства на аснове закону было спрошчана жыхарам кантраляваных прарасейскімі сэпаратыстамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Гэтае рашэньне скрытыкавалі Кіеў, краіны Эўразьвязу і ЗША. У адказ прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Крамлі абмяркоўваюць магчымасьць спрасьціць атрыманьне расейскага пашпарта ўсімі украінцамі.
  • 1 мая Пуцін падпісаў указ аб спрашчэньні атрыманьня расейскага грамадзянства ўцекачамі з Украіны, якія пражываюць на тэрыторыі Данбасу ў 2014 годзе. Указ дазваляе зьвярнуцца па грамадзянства ўкраінцам, якія жылі ў Данбасе да пачатку ўзброенага канфлікту і якія маюць легальны статус у Расеі. Масква настойвае, што робіць гэта з гуманітарных меркаваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG