Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя ЗША на інаўгурацыі Зяленскага будзе менш прадстаўнічая, чым была на інаўгурацыі Парашэнкі


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Дэлегацыю Злучаных Штатаў Амэрыкі на інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ўзначаліць міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры.

У складзе дэлегацыі таксама прыедуць

  • спэцыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША ў пытаньнях Украіны Курт Волкер,
  • пасол ЗША ў Эўразьвязе Гордан Сондланд,
  • дырэктар дэпартамэнту эўрапейскіх спраў у Радзе нацыянальнай бясьпекі ЗША пры прэзыдэнце Аляксандар Відман,
  • выканаўца абавязкаў кіраўніка дыпляматычнай місіі ЗША ва Ўкраіне Джозэф Пэнінгтан.

Курт Волкер заявіў, што «зь нецярпеньнем чакае нагоды падзякаваць Парашэнку за цесную супрацу паміж ЗША і Ўкраінай, а таксама нагоды працаваць над працягам гэтай супрацы з прэзыдэнтам Зяленскім».

У 2014 годзе на інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі Злучаныя Штаты прадстаўляла дэлегацыя вышэйшага ўзроўню — на чале з тагачасным віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Інаўгурацыя новага прэзыдэнта Ўкраіны пройдзе 20 траўня а 10-й гадзіне.

Таксама на цырымоніі інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага чакаюць прэзыдэнтаў Вугоршчыны, Грузіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі. Ад Беларусі чакаюць віцэ-прэм’ера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG