Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа баіцца Расеі і павялічвае выдаткі на войска


Вайсковы парад у Санкт-Пецярбургу ў студзені 2019
Вайсковы парад у Санкт-Пецярбургу ў студзені 2019

Вайсковыя выдаткі ва Ўкраіне і шэрагу іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы рэзка вырасьлі ў 2018 годзе, у асноўным у адказ на меркаваныя пагрозы з боку Расеі.

Пра гэта паведамляе ў сваім штогадовым дакладзе Стакгольмскі міжнародны інстытут дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI).

SIPRI заявіў 29 красавіка, што вайсковыя выдаткі ва Ўкраіне вырасьлі летась на 21 адсоткаў да 4,8 мільярдаў даляраў, у адпаведнасьці з падобнымі працэнтнымі падвышэньнямі ў Баўгарыі, Румыніі, Латвіі і Літве.

«Павелічэньні [вайсковых выдаткаў] у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе адбыліся ў сувязі з уяўленьнямі пра рост пагрозы з боку Расеі», — сказаў Пітэр Вэзэман, старшы навуковы супрацоўнік SIRPI. — «І гэта нягледзячы на тое, што вайсковыя выдаткі Расеі падалі цягам апошніх двух гадоў».

Леташнія вайсковыя выдаткі ў Баўгарыі, Румыніі, Латвіі і Літве вырасьлі ў межах 18–24 адсоткаў. Выдаткі ў Польшчы вырасьлі на 8,9% да 11,6 мільярдаў даляраў.

Тым часам вайсковыя выдаткі Расеі ў 2018 годзе склалі 61,4 мільярда даляраў, што на З,5% менш, чым годам раней. Расея ў 2018 годзе апынулася на шостым месцы ў сьвеце, што тычыцца выдаткаў на вайсковую сфэру.

Краіны з высокім павелічэньнем вайсковых выдаткаў у 2018 годзе ўключаюць Армэнію (33%), Босьнію і Герцагавіну (26%), Баўгарыю (23%), Украіну і Румынію (па 18%) ды Казахстан (16%).

Выпрабаваньне ўкраінскай крылатай ракеты Нэптун, Адэская вобласьць, красавік 2019
Выпрабаваньне ўкраінскай крылатай ракеты Нэптун, Адэская вобласьць, красавік 2019

Вайсковыя выдаткі Армэніі летась дасягнулі 609 мільёнаў даляраў, што склала 4,8% ад валавога ўнутранага прадукту (ВУП) краіны. Армэнія такім чынам апынулася сярод 10 краінаў сьвету з найбольшымі вайсковымі нагрузкамі ў бюджэце, разам з Расеяй, у якой гэтыя выдаткі склалі 3,9% ад ВУП.

Вайсковыя выдаткі Ірану зьнізіліся на 9,5% у 2018 годзе да 13,2 мільярда даляраў.

Пасьля некалькіх гадоў спаду, вайсковыя выдаткі ў Аўганістане летась павялічыліся на 6,7% да 198 мільёнаў даляраў (гэта ўсяго 1% ад ВУП). Большая частка вайсковых выдаткаў Аўганістану фінансуецца Злучанымі Штатамі.

Ва ўсім сьвеце, гаворыцца ў дакладзе SIPRI, вайсковыя выдаткі ў 2018 годзе вырасьлі на 2,6% да 1,8 більёна даляраў, што склала 2,1% ад сусьветнага ВУП.

Пяць краінаў з найбольшымі вайсковымі выдаткамі: Злучаныя Штаты, Кітай, Сырыя, Індыя, Францыя. Разам на іх прыпадае 60% сусьветных вайсковых выдаткаў.

Вайсковыя выдаткі ЗША (рост на 6,4% да 649 мільярдаў даляраў) вырасьлі ўпершыню з 2010 году і склалі 3,2% ад ВУП. На долю ЗША прыпадае траціна глябальных расходаў на абарону

Выдаткі Кітаю ў 2018 годзе вырасьлі на 5 працэнтаў да 250 мільярдаў даляраў — гэта быў штогадовы рост 24-ы раз запар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG