Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніхто ня мае права манапалізаваць перамогу над нацызмам», — Парашэнка на акцыі «Першая хвіліна міру»


Пятро Парашэнка на акцыі «Першая хвіліна міру»
Пятро Парашэнка на акцыі «Першая хвіліна міру»

У ноч з 8 на 9 траўня ў Кіеве прайшла акцыя «Першая хвіліна міру», прысьвечаная гадавіне завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе. Украінскую акцыю распачалі ў 22:45 — у той час, калі нацысты падпісалі акт аб безумоўнай капітуляцыі.

Украіна фактычна была чальцом антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусьветнай вайне, хоць завяршэньне той вайны так і не зрабіла Ўкраіну вольнай, заявіў на акцыі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Мы, у адрозьненьне ад Масквы, не зьбіраемся прыватызаваць агульную перамогу народаў усіх краінаў антыгітлераўскай кааліцыі, — казаў Парашэнка. — Ніхто ня мае права манапалізаваць перамогу над нацызмам, а тым больш выкарыстоўваць яе для апалёгіі сваёй імпэрскай палітыкі.

Перамога над нацызмам 74 гады таму — гэта не падстава вадзіць паўбіраныя „палкінесьмяротных“ па ўсім сьвеце! Мы дыстанцыяваліся ад крамлёўскага „победобесия“. За 5 апошніх гадоў мы выпрацавалі уласны сцэнар Дня перамогі, набліжаны да агульнаэўрапейскай традыцыі».

Украінская служба Радыё Свабода вяла жывую трансьляцыю ўсёй цырымоніі.

Ва Ўкраіне цяпер на афіцыйным узроўні не сьвяткуюць Дзень перамогі 9 траўня, а адзначаюць Дзень памяці і прымірэньня 8 траўня пад лёзунгам «Ніколі зноў» і Дзень перамогі над нацызмам 9 траўня (таксама як дзень памяці). Згодна ўказу Парашэнкі 2015 году, мае адбывацца «годнае ўшанаваньне гераічнага чыну ўкраінскага народу, яго выбітнага ўнёску ў перамогу антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусьветнай вайне і выказваньне павагі ўсім змагарам супраць нацызму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG